Прагматычная і канструктыўная пазіцыя Беларусі на міжнароднай арэне атрымлівае ўсё большае прызнанне не толькі на Усходзе, але і на Захадзе

Рэформы — з’ява прагрэсіўная

Прагматычная і канструктыўная пазіцыя Беларусі на міжнароднай арэне атрымлівае ўсё большае прызнанне не толькі на Усходзе, але і на Захадзе


Івіца Дачыч
У Мінску пабываў і сустрэўся з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам дзеючы старшыня Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, першы намеснік прэм’ер-міністра — міністр замежных спраў Сербіі Івіца Дачыч.

У самім факце візіту нічога дзіўнага няма. Наша краіна ўжо 23 гады з’яўляецца паўнацэннай дзяржавай — удзельніцай буйнейшай міжнароднай арганізацыі Еўропы, узаемадзейнічае з яе інстытутамі. Беларусь падтрымлівае замацаваную ў Хартыі еўрапейскай бяспекі прыярытэтную ролю АБСЕ ва ўрэгуляванні канфліктаў у рэгіёне яе адказнасці. Краіна паважае суверэнітэт і дзяржаўную цэласнасць дзяржаў — удзельніц арганізацыі. Як вынік — паслядоўная знешнепалітычная лінія афіцыйнага Мінска на развіццё дыялогу, а таксама ўзважаная пазіцыя краіны па ўкраінскім пытанні пазітыўна ўспрымаюцца і дзяржавамі-ўдзельніцамі, і дзеючым старшынёй АБСЕ.

Прадастаўленне ж нашай краінай пляцоўкі для правядзення перагавораў і дасягненне ў Мінску канкрэтных да-моўленасцяў па дээскалацыі сітуацыі на ўсходзе Украіны садзейнічалі ўмацаванню іміджу Беларусі як нейтральнай дзяржавы з сур’ёзным міратворчым патэнцыялам. Зрэшты, галавакружэння ад поспехаў няма. Наадварот, Прэзідэнт лічыць, што да вырашэння ўкраінскага канфлікту павінны былі актыўней падключыцца і іншыя кіраўнікі дзяржаў — удзельніц АБСЕ:

— Калі ўжо вайна, то, напэўна, у тэрміновым парадку павінны былі сабрацца кіраўнікі дзяржаў, абмеркаваць гэтую праблему і прыняць нейкія меры, рашэнні. Не атрымалася — хаця б у вочы сказаць усё тое, што адзін пра аднаго думаюць. Пакуль гэтага не адбываецца.

Таму і адносіны Аляксандра Лукашэнкі да АБСЕ дваістыя. Прэзідэнт перакананы, што арганізацыя магла б адыграць куды больш значную міратворчую ролю. Зрэшты, не яе віна, што гэтага пакуль не адбываецца:

— АБСЕ спрабуе і, наколькі гэта, напэўна, магчыма сёння, робіць неабходнае для ўрэгулявання канфлікту на ўсходзе Украіны. Але, вядома, з тымі паўнамоцтвамі, якімі АБСЕ сёння валодае, не маючы імпульсу ад кіраўнікоў дзяржаў, наўрад ці АБСЕ ў гэтай сітуацыі можа што-небудзь зрабіць. Таму і з’яўляюцца новыя фарматы: нармандскія, берлінскія, мінскія. Усё гэта магло б змясціцца ў адной арганізацыі — АБСЕ, і гэта яе функцыя.

У адказ Івіца Дачыч толькі адзна-чыў, што Сербія, з’яўляючыся дзею-чым старшынёй арганізацыі, імкнецца прыкласці максімальныя намаганні для развіцця палітычнага працэсу ў рэгіёне. Асабліва ў пытаннях, звязаных з Украінай. І пры гэтым не забывае і пра іншыя замарожаныя канфлікты ў Еўропе. Зрэшты, у вялікім міратворчым укладзе нашай краіны высокі госць і не думаў усумніцца:

— Тут, у Мінску, дасягаюцца шматлікія дамоўленасці, пагадненні, сустракаюцца трохбаковая кантактная група і яе рабочыя падгрупы. І ў сувязі з гэтым Беларусь унесла вялікі ўклад у мірны працэс.

І працягвае гэта рабіць. Так, напярэдадні абмяркоўвалася ў Мінску магчымасць выканання нашай краінай функцый сакратарыята ў перагаворным працэсе па Украіне. Зрэшты, Міністр замежных спраў Уладзімір Макей, які паведаміў пра гэта, акцэнт зрабіў на іншым:

— Беларусь цалкам падтрымлівае намаганні сербскага старшынства ў АБСЕ, накіраванага на ўмацаванне арганізацыі, павышэнне бяспекі і стабільнасці ў зоне яе адказнасці.

Івіца Дачыч перадаў Аляксандру Лукашэнку прывітанні ад Прэзідэнта Сербіі Таміслава Ніколіча і прэм’ер-міністра гэтай краіны Аляксандра Вучыча. І адзначыў дружалюбнасць узаемадзеяння дзвюх краін:

— Мы падтрымліваем развіццё нашых адносінаў ва ўсіх сферах: палітычнай, эканамічнай, навукова-культурнай, адукацыі, унутраных спраў, абароны.

Максім Осіпаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter