В глубоком подполье на Слонимщине выпускали газеты, клише для иллюстраций делали на березовых досочках

Рэдактары лясных газет

Рэдагаваў газету Мікалай Бурсевіч (1912—1996), хаця ў ёй было пазначана, што гэтым зай­маецца рэдкалегія. Рэдакцыя і друкарня знаходзіліся ў лесе (месца было заканспіравана), рухаліся па лесе разам з партызанскім атрадам імя Дзяржынскага брыгады імя Ракасоўскага. Пазней партызаны для выдавецкага пункта зрабілі асобную зямлянку, паводдаль ад атрада.


У 1944 годзе ў калектыў рэдакцыі і друкарні ўваходзілі рэдактар слонімскай раёнкі, два паліграфісты, рэдактар баранавіцкай гарадской газеты, кухарка, а таксама невялікая група ўзброенай аховы. Акрамя таго, у атрадзе імя Дзяржынскага тры партызаны сістэматычна ўдзельнічалі ў рэдакцыйнай рабоце. У выпадку нечаканага нападу ворага журналісты былі заўсёды гатовы ўвесь рыштунак друкарні схаваць. Усяго лясной «Вольнай працы» выйшла 16 нумароў накладам ад 350 да 800 асобнікаў кожны. У гэтай друкарні выходзіла таксама газета Баранавіцкага падпольнага гаркама кампартыі «За Родину».

Мікалай Бурсевіч
напярэдадні вайны.
«Вольная праца» нелегальна распаўсюджвалася ў Слоніме праз мясцовую антыфашысцкую арганізацыю. Частку накладу прыносілі з лесу на канспіратыўную кватэру на Ружанскай вуліцы, 5, дзе жылі падпольшчыцы — навучэнкі Слонімскай настаўніцкай семінарыі Ніна Жыткевіч і Надзея Петручэня. Дзяўчаты раздавалі выданне надзейным людзям, якія ўдзельнічалі ў супраціўленні.

Газету друкавалі фарматам А4 на дзвюх альбо чатырох старонках. Яна была нават ілюстраваная. Клішэ для ілюстрацый на бярозавых дошчачках рабіў мастак Мікалай Беляеўскі. «Вольная праца» інфармавала пра падзеі на франтах і ў савецкім тыле, пісала пра партызанскія аперацыі на Слонімшчыне, аб злачынствах гітлераўскіх акупантаў, друкавала жарты і карыкатуры на немцаў.

У Воўчых Норах былі надрукаваны і некалькі нумароў газеты «Барацьба» — органа Слонімскага антыфашысцкага камітэта. Акрамя інфармацыі з фронту, аб зверствах акупантаў, яна заклікала мясцовых жыхароў да змагання з нямецкімі захопнікамі. Рэдактар «Барацьбы», жыхар вёскі Чамяры Слонімскага раёна, зямляк і равеснік Мікалая Бурсевіча Іван Міско (1912—1999) — кіраўнік антыфашысцкай арганізацыі на Слонімшчыне. У Вільні ў 1939 годзе пад псеўданімам Анатоль Іверс ён выдаў свой першы паэтычны зборнік «Песні на загонах». У Івана Дарафеевіча Міско былі розныя псеўданімы і крыптанімы. Падчас вайны свае журналісцкія карэспандэнцыі, а таксама вершы ён падпісваў Філіпаў, В. Д., В. Двоеў, Васіль Двоеў.

Іван Міско (Анатоль Іверс,
Васіль Двоеў) падчас вайны.
Іван Міско публікаваў у «Вольнай працы» свае паэтычныя творы: «Узнагарода» (30 снежня 1943 г.), «Вайна» (12 чэрвеня 1944 г.), «Ліст у Нямеччыну» (2 лістапада 1943 г.), «Партызаны-камсамольцы» (21 кастрычніка 1943 г.) і шэраг іншых.

Пасля вайны рэдактары лясных газет «Вольная праца» і «Барацьба» Мікалай Бурсевіч і Іван Міско жылі ў Слоніме. Мікалай Васільевіч спачатку працаваў старшынёй калгаса, але потым 34 гады аддаў раённаму друку. А Іван Міско (паэт Анатоль Іверс) у вайну страціў сваю першую жонку і бацьку, якіх забілі фашысты. Нягле­дзячы на асабістыя пакуты, ён выжыў, стварыў новую сям'ю, шмат працаваў. Але ад цяжкасцей найперш лячыўся паэзіяй. Пасля вайны выдаў паэтычныя зборнікі «З пройдзеных дарог» (1970), «Жыву ў бацькоўскім краі» (1982), «Я пайшоў бы ўслед за летам…» (1987), «Прыдарожныя сосны» (1995) і «Травень» (1997).

Усё жыццё слонімцы сябравалі з вядомымі творчымі людзьмі Беларусі. Да іх часта прыязджалі Максім Танк, Уладзімір Калеснік, Янка Брыль, Якуб Міско, Алег Лойка і іншыя пісьменнікі і журналісты. Некаторых яны ведалі яшчэ з даваеннага часу, калі вучыліся ў Віленскай беларускай гімназіі, а з многімі прайшлі вайну ці пазнаёміліся ў няпросты пасляваенны час.

Сяргей ЧЫГРЫН.

Фотаздымкі з архіва аўтара.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter