«Рэчыцкi кiрмаш»

IV унiверсальная выстава-ярмарка сабрала ў Рэчыцы больш 35 беларускіх прадпрыемстваў.

Выстава карыстаецца станоўчым поспехам у мясцовых жыхароў, паведамілі “БН” ў Рэчыцкiм фiлiяле Гомельскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. Штогод колькасць удзельнікаў-экспанентаў павялiчваецца.

Сёлета на выставе сваю прадукцыю прадстаўляюць вядучыя беларускiя вытворцы верхняга адзення, трыкатажу, абутку, галантэрэi i  iншых тавараў паўсядзённага попыту. Акрамя таго, экспануецца таксама шырокi асартымент прадуктаў харчавання i прадукцыi вытворча-тэхнiчнага прызначэння.

Наталля ВАКУЛІЧ, «БН»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter