Разварушыць тэатры ў рэгіёнах…

УДЗЕЛ у творчым спаборніцтве могуць прыняць прафесійныя тэатры Беларусі са спектаклямі, створанымі з 1 студзеня 2010 года па 1 жніўня гэтага года. Такі шырокі часовы перыяд вызначаны спецыяльна для таго, каб у Прэміі паўдзельнічала максімальная колькасць тэатраў, асабліва рэгіянальных.

1 верасня будзе распачаты адбор на II Нацыянальную тэатральную прэмію

УДЗЕЛ у творчым спаборніцтве могуць прыняць прафесійныя тэатры Беларусі са спектаклямі, створанымі з 1 студзеня 2010 года па 1 жніўня гэтага года. Такі шырокі часовы перыяд вызначаны спецыяльна для таго, каб у Прэміі паўдзельнічала максімальная колькасць тэатраў, асабліва рэгіянальных.

Як паведамілі “БН” у Міністэрстве культуры Беларусі, паказ спектакляў-намінантаў адбудзецца ў Мінску з 12 па 19 лістапада. У гэтым годзе пашырана колькасць намінацый, заяўкі могуць накіроўвацца не толькі тэатрамі, але і творчымі саюзамі.

Нагадаем, што летась на ўдзел у Першай Нацыянальнай тэатральнай прэміі прафесійныя тэатры краіны падалі 27 заявак, у тым ліку 21 — рэгіянальныя тэатры. Намінантамі прэміі сталі спектаклі 15 тэатраў.

Таццяна УСКОВА, “БН”

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Версия для печати
Заполните форму или Авторизуйтесь
 
*
 
 
 
*
 
Написать сообщение …Загрузить файлы?