«Разумныя» вуліцы

У Гродне плануюць арганізаваць сістэму руху «зялёная хваля»

У Гродне плануюць арганізаваць інтэлектуальную сістэму дарожнага руху і руху па прынцыпе «зялёная хваля».

— Гэта вельмі дарагія праекты, аднак ужо сёння ўсталёўваюцца неабходныя элементы, — гаворыць начальнік упраўлення ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама Сяргей Талатай. — У Гродне па прынцыпе «зялёнай хвалі» рэгулюецца рух часткова на некалькіх вуліцах. Хуткасць аўтамабіляў для гэтага павінна быць 40—50 кіламетраў у гадзіну. Таксама ў планах абсталяваць дарогi новай «разумнай» тэхнікай, якая будзе фіксаваць транспартныя патокі і перадаваць сігналы на іншыя святлафоры.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter