Разбяруць ёлкі — пакінуць іголкі

З 15 студзеня ў Мінску будуць разбіраць навагодніх прыгажунь

З 15 студзеня ў Мінску будуць дэманціраваць навагодніх прыгажунь.

А вось са святочнай ілюмінацыяй горад пачне развітвацца ўжо сёння.

— Па традыцыі мы здымаем гірлянды адразу ж пасля старога Новага года, — расказвае Уладлен Чухін, начальнік вытворчага аддзела УП «Мінгарсвятло». — Дарэчы, хутка сталіца запоўніцца новымі светавымі дэкарацыямі. На гэты раз спартыўнай тэматыкі: мы вельмі актыўна рыхтуемся да маючага адбыцца чэмпіянату свету па хакеі.

Пачынаюць разбіраць навагодніх прыгажунь і на вуліцах абласных цэнтраў. У Брэсце і Магілёве навагоднія ёлкі пачнуць знікаць пасле 14 сту-дзеня.

— Нашых ёлак у горадзе восем, таму, думаю, разбяром іх за два-тры дні, — гаворыць Святлана Банкузава, начальнік вытворча-тэхнічнага ад-дзела «Магілёўзеленбуда». — З імі ж дэманціруем і самую вялікую ў краіне 37-метровую ёлку, якая ўсталявана ў Магілёве на плошчы Леніна.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter