Разавы і экалагічна чысты

У ААТ «Ашмяны-Лён» будуць рабіць разавы і экалагічны посуд

Разавы і экалагічна чысты посуд плануюць выпускаць у ААТ «Ашмяны-Лён».

Запусціць вытворчасць збіраюцца ў бягучым годзе. На гэта спатрэбіцца 140 тысяч еўра.

У адміністрацыі прадпрыемства паведамілі, што для арганізацыі выпуску посуду з ільновалакна і пакулля ствараецца сумеснае прадпрыемства. Разглядаюцца прапановы з боку беларускіх і замежных інвестараў.

Сярэднегадавы аб’ём кароткага льновалакна на прадпрыемстве сёння 400 тон, пакулля — 150 тон. Да гэтага часу завод займаўся толькі першаснай перапрацоўкай iльну.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter