Разам з рыбамі і фазанамі

Лепшым аб'ектам прыдарожнага сэрвісу стала кафэ ў Доўжы

Першае месца прысуджана кафэ «Прыазёрны двор «У Ганны», якое сустракае гасцей на беразе возера Сосна ў паселку Доўжа. Такую высокую адзнаку ў намінацыі «Лепшае прадпрыемства прыдарожнага сэрвісу» аб’ект грамадскага харчавання, які належыць Віцебскай бройлернай птушкафабрыцы, атрымаў па выніках рэспубліканскага конкурсу. Праводзілі яго Міністэрства гандлю і прафсаюз работнікаў гандлю. Дарэчы, рэстаран «У Ганны», які размешчаны ў Віцебску, таксама ў ліку лідараў — заняў другое месца.

— Што датычыцца прыдарожнага кафэ, то яго асаблівы непаўторны каларыт за кароткі тэрмін змаглі ацаніць як суайчыннікі, так і прадстаўнікі замежных краін: зоркі эстрады, дыпламаты, дзяржаўныя дзеячы, кіраўнікі буйных прадпрыемстваў, — адзначае намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка» — па фірменным гандлі Ірына Супрун. — Сёння робім акцэнт на нацыянальнай беларускай кухні і непасрэднай блізкасці з прыродай. Каб прыемна было адпачыць людзям, створаны альтанкі на вадзе, дзе можна назіраць за паво-дзінамі рыб, і дзіўныя жывыя куткі – тут гуляюць паўліны і фазаны. А яшчэ мы пачалі актыўна папулізаваць народныя звычаі і традыцыі. Сёлета адкрылі ў кафэ «Гасціную Дзеда Мароза» і наладзілі масавыя гулянні на Масленіцу. Распрацоўваем і шмат новых праектаў.

Фота: Алена БЕГУНОВА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter