Магілёўская вобласць плануе адмовіцца ад будаўніцтва дамоў са смеццеправодамі.
Работа па прывядзенні ў адпаведнасць з гэтым нарматыўнай дакументацыі ўжо вядзецца. ЖКГ рэгіёна ў сваю чаргу прапануе адказацца ад эксплуатацыі смеццеправодаў ва ўжо заселеных дамах. Адначасова плануецца ўсе пляцоўкі па зборы другаснай сыравіны ў гарадах і вёсках Магiлёўшчыны забяспечыць кантэйнерамі для розных відаў смецця. Такія меры дазволяць вобласці зрабіць сур’ёзны крок наперад у справе павелічэння аб’ёмаў збору і перапрацоўкі другаснай сыравіны. Пакуль, як было адзначана на пасяджэнні Магілёўскага аблвыканкама, рэгіён у гэтым накірунку выконвае не ўсе паказчыкі дзяржаўнай праграмы.
— Каб перайсці на паасобны збор смецця, неабходна дадаткова ўстанавіць каля тысячы кантэйнераў. І зрабіць гэта ўжо ў пер-шым квартале гэтага года, — гаворыць кіраўнік вобласці Пётр Руднік. — Пытанне збору і перапрацоўкі другаснай сыравіны з часам набывае ўсё большую актуальнасць. Гэта і рашэнне экала-гічных праблем, і ўменне зарабляць грошы.
Пётр Руднік даручыў актывізаваць тлумачальную работу з насельніцтвам, у тым ліку ў сельскай мясцовасці, і павысіць персанальную адказнасць кіраўнікоў рознага ўзроўню за выкананне гэтых патрабаванняў.