Гродненские хлеборобы медленно, но уверенно приближаются к намолоту в один миллион тонн

Районов-стотысячников будет один-два

ГРОДНЕНСКИЕ хлеборобы медленно, но уверенно приближаются к намолоту в один миллион тонн

Вот-вот на Гродненщине будет миллион. Но урожайности, сравнимой с прошлогодней, увы, нет


ГРОДНЕНЩИНА

ГРОДНЕНСКИЕ хлеборобы медленно, но уверенно приближаются к намолоту в один миллион тонн. На вчерашние утро  до заветной цифры оставалось  еще  90 тысяч тонн. Если не помешают дожди, рубеж будет взят н уже в эти выходные.

Гиль_b.jpg

Впереди земледельцы Гродненского района, собравшие 150 тысяч тонн. Следом идут их коллеги из Щучинского – 77 тысяч. Замыкают призовую тройку кореличские аграрии – 76 тысяч.

НО если в прошлом году черту в 100 тысяч тонн перешагнули шесть районов, то ныне этот рубеж, помимо Гродненского, возможно, преодолеет только один Щучинский, отмечает заместитель начальника управления растениеводства Комитета по сельскому хозяйству и продовольствию облисполкома Сергей Рудинский. Связано это с более низкой в этом году урожайностью зерновых культур.

Стабильно самый богатый колос выращен в Гродненском районе — более 61 центнера с гектара зерна. Свыше 51 получают в Берестовицком и по 47 – в Кореличском районах. Это тройка лидеров по урожайности.

42 комбайновых экипажа намолотили более тысячи тонн. Четыре – свыше двух. Самый лучший результат пока у комбайнера СПК имени Кремко Гродненского района Юрия Сенько – 2769 тонн.

Геннадий ГИЛЬ, «СГ»

gennadijj-gil@rambler.ru

ВІТЕБШЧЫНА

Выратавальны буксір


Дажджы вельмі стрымліваюць жніво на Браслаўшчыне, але ніхто не сядзіць на месцы ў чаканні лепшага надвор`я

НАМЕСНІК начальніка Браслаўскага райсельгасхарчу  Мікалай БАРАНОЎСКІ ў размове пра жніво прыгадвае: усяго некалькі дзён былі  без дажджу, і камбайны маглі працаваць  поўны светавы дзень. А так  “лавілі форткі”, калі збажына трохі падсыхала пасля чарговага ліўня. А ў мінулыя сераду і чацвер  нават і гэтых  “фортак” не было. З пачатку жніва ўдалося абмалаціць  6321 гектар зерневых, або 38 працэнтаў ад усёй плошчы.

Саулич_2_b.jpg
Дырэктар ААТ“Слабодка-агра”АляксандрДЗЕХЦЯРОЎ
і галоўны аграном Пётр КАРАНДЗЕЙ на полі з чырво-най канюшынай, частка якой закатана ў стрэйч-плёнку



У ААТ “Друйскі” на полі, дзе працуюць камбайны, дзяжурыць магутны трактар. Яму даводзіцца часта браць на буксір не толькі іх, але і  машыны, якія адвозяць зерне.  З вялікімі высілкамі ўдалося амаль поўнасцю ўбраць азімую пшаніцу і жыта.

А вось яравыя “падгарэлі” ў засуху, колас не наліўся, асаблівага ўраджаю чакаць не даводзіцца. Да таго ж з-за празмернай вільгаці пайшла ў рост трава. Тым не менш, як запэўнівае дырэктар акцыянернага таварыства Аляксандр Бялюн, пры любой сітуацыі  хлеб на полі не будзе пакінуты.

 У гэтыя непагодлівыя дні  ідзе закладка  “фундамента” новага ўраджаю. Улічваючы ўрокі года, стаўка робіцца на азімыя культуры, клін якіх павялічваецца ўдвая — да 1000 гектараў.

Саулич_3_b.jpg
Загадчык сушылкі ААТ “Слабодка-агра”
АляксандрАНТОНАЎ і натрактарыўпраўляецца выдатна

Аб будучым ураджаі дбаюць і ў суседняй гаспадарцы  — ААТ “Слабодка-агра”. У гэтыя дні, калі жніво часова прыпынілася, механізатары Іван Кострыкаў, Міхаіл Аўсюкевіч, якія былі заняты раней  на ўборцы саломы, а таксама Эдуард Цесюль прычапілі да сваіх трактароў раскідвальнікі арганікі.

Галоўны аграном ААТ Пётр Карандзей гэты факт вытлумачвае наступным чынам:

— Апошнія гады мы плённа працуем з арганікай. Нарыхтоўваем яе да 23 тысяч тон у бурты, захоўваем там год, а потым уносім у глебу. Цяпер вось – пад  азімыя. Вымусілі нас да гэтага абставіны. Напрыклад, сёлета зусім не атрымалі тукаў  пад яравыя культуры, і толькі адзін раз змаглі падкарміць азімыя. Тым не менш па ўраджайнасці зерневых мы займаем другое месца пасля СВК “Маяк Браслаўскі”. У яго — 31,5 цэнтнера на круг, у нас – 29,3, хаця ў “Маяку” з мінеральнымі ўдабрэннямі не было столькі праблем, як у нас.

Разам з  Пятром Карандзеем і дырэктарам гаспадаркі Аляксандрам Дзехцяровым зрабілі невялікую экскурсію на палі з рознымі культурамі. Найпершым чынам заехалі на палеткі кукурузы, якія  абышліся толькі адной арганікай — “каралева палёў”  ужо пад   тры метры і стаіць  цёмна-зялёнай сцяной.

Саулич_4_b.jpg
Камбайнер ААТ “Слабодка-агра” Расціслаў КРУ-
КОЎСКІ робіць тэхдагляд агрэгата ў час вымушанага з-за дажджу перапынку


Парадавалі вока плантацыі люцэрны, плошчы якой усяго за тры гады давялі да 1200 гектараў. Яна цудоўна перанесла засуху. З першага ўкосу заклалі сянаж. Цяпер ўбіраецца другі ўкос: частка  — у стрэйч-плёнку, а другая пойдзе на насенне, за якое будзе атрыманы добры рубель. Па такой жа тэхналогіі, у плёнку, нарыхтоўваецца  і чырвоная канюшына. Прэсы для гэтага пазычылі  часова, пакуль прыпынак з-за дажджоў з уборкай саломы, у аграсэрвісе і ААТ “Маяк-Браслаўскі”. Узамен далі тэхніку для ворыва глебы пад азімыя. Толькі за  4 дні ў стрэйч-плёнку нарыхтавана  амаль паўтысячы тон выдатнага корму.

УВОГУЛЕ Ж, назапашана 19 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы. План – 28 цэнтнераў, каб мець  паўтарагадовы запас. Ад леташняга засталося  3 тысячы тон травяных кармоў, нягледзячы на тое, што столькі ж было прададзена іншым сельгаспрадпрыемствам.

Вяртаючыся да жніва зерневых, заўважым, што больш за ўсіх у Браслаўскім раёне ўбралі ў аграсэрвісе, падсобнай гаспадарцы “Урбаны” і ААТ “Новая гвардыя”: адпаведна  58, 50 і 44 працэнты.

Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»

saulich@bk.ru

Фота аўтара

КАРТА СТРАДЫ

ЗЕРНОВЫЕ и зернобобовые убраны на 1650 тысячах гектаров — 74,5 процента площадей. Прирост за четверг составил соответственно 23,2 тысячи гектаров и 1,05 процента. За день намолочено 80,2 тысячи тонн зерна. На уборке зерновых и зернобобовых было задействовано 3283 комбайна — треть к наличию.

В счет госзаказа поставлено 718,5 тысячи тонн зерна, или 66,2 процента к плану. Солома убрана почти с 850 тысяч гектаров.

На счету лидеров жатвы — экипажа Виктора Якутина и Кирилла Волкова из ОАО «Александрийское» Шкловского района — 4460 тонн намолоченного зерна.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter