Раён і кадры

Юным віляйчанам спадабаўся фотаконкурс пра Міншчыну

Больш за 80 арыгінальных работ прадставілі віляйчане на фотаконкурс «Міншчына вачыма маладых»

Актывісты маладзёжнага руху Міншчыны арганізавалі гэты конкурс з нагоды 75-годдзя Мінскай вобласці. Пераможцы раённых этапаў прапануюць свае фотаработы на суд абласнога журы, якое і вызначыць лепшых. У Вілейцы юныя фатографы працавалі з асаблівым натхненнем, таму работ было многа, і былі яны досыць прафесійнымі, ядналіся асноўнай думкай — любоўю да сваёй Радзімы.

Раённае журы ацэньвала арыгінальнасць сюжэта, мастацкую і тэхнічную якасць, творчы падыход да раскрыцця тэмы ў намінацыях. А было іх некалькі. «Адзін дзень з жыцця» — паўсядзённая тэма пра побыт, інтарэсы, яркія, запамінальныя падзеі. «Мiншчына — мая малая Радзіма» — прыгажосць, разнастайнасць і ўнікальнасць прыроды, помнікаў і славутасцей. «Будучае — гэта мы!» — удзел моладзі ў грамадска-палітычным жыцці. «Маладая сям’я» — адлюстраванне жыцця сучаснай маладой сям’і.

Удзельнікі прапанавалі як асобныя работы, так і цэлыя серыі фотаздымкаў. Усе пераможцы атрымалі ўзнагароды, а лепшыя работы накіраваны ў вобласць.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter