Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Равары не заржавеюць

Вытворчасць равароў з бярозы і ясеню ў Беларусі — гэта даніна павагі да традыцый народных майстроў

Назва ровар у дачыненні да двухкалёснага транспартнага сродку на Беларусі жыве з канца ХІХ стагоддзя: тады і з’явіліся тут веламашыны. Іх выпускала брытанская Rover Company. Праўда, заводскую раскошу дазволіць сабе маглі не ўсе, і беларускія майстры штукавалі равары з дрэва. У Музеі беларускага Палесся ў Пінску, кажуць, ёсць такі: цалкам зроблены з дрэва ў 1933 годзе. А цяпер па СМІ гуляе інфармацыя: адна беларуская кампанія наладзіла выпуск драўляных равароў. Прыгожыя! І ржавець не будуць, бо ў іх рамы вытачаны з бярозы ці ясеня. Такія экаравары ствараюцца ў Мінску пакуль што ўручную. А будзе попыт, то можна ж, пэўна, і канвеер паставіць: драўніны ў нас многа! 

Версия для печати
Заполните форму или Авторизуйтесь
 
*
 
 
 
*
 
Написать сообщение …Загрузить файлы?

Новости
Все новости