НАН: обсуждаются эскизы проекта нового спутника

Распрацоўкі на ўзлёце

Гаворачы аб выніках мiнулага года ў навуковай сферы, кіраўнік апарату НАН акадэмік Пётр Віцязь адзначыў, што год быў паспяховым:

Калі ёсць тыя, хто гатовы рэалізоўваць ідэі, — будуць і поспехі пры ўкараненні ноу-хау. 

— У галінах эканомікі і сацыяльнай сферы краіны рэалізаваны 332 навуковыя распрацоўкі. Непасрэдна 176 з іх былi ўкаранёны ў вытворчасць.

Паводле слоў Пятра Віцязя, нашу краіну адроз­ніваюць два важныя аспекты: захаванасць традыцыйных галін, якія базіруюцца на навуковых ведах, у іх ліку машынабудаванне, прыборабудаванне, электроніка, хімічны, сельскагаспадарчы і іншыя напрамкі, і ў той жа час развіццё новых — біятэхналогій, фармацэўтыкі, нанаіндустрыі, электратранспарту:

— Задача навукі ў першую чаргу — сумесна з усімі зацікаўленымі ведамствамі спрыяць развіццю канкурэнтаздольнасці гэтай прадукцыі і спрабаваць укараніць нешта новае, што сёння ў нас ёсць.

Пётр Віцязь.
фота аляксандра кушнера.

Тым не менш калі шэраг нашых буйных вытворцаў, такіх як БелАЗ, ахвотна карыстаюцца навуковымі інавацыямі, то ёсць і тыя, хто не гатовы ўключыцца ў гэты працэс. А гэта ж, перакананы Пётр Віцязь, задача для ўсіх. І такое супрацоўніцтва прыносіць значную эканамічную выгаду.

Працягваючы размову пра машынабудаванне, кіраўнік апарату НАН падкрэсліў: сёння галіна машынабудавання павінна вырашыць цэлы шэраг задач. Адна з іх — выявіць, якія сферы сталі больш патрэбныя для машынабудавання, каб мы менш імпартавалі, а больш выраблялі сваіх матэрыялаў. З гэтай мэтай у структуры акадэміі створаны НПЦ па матэрыялазнаўстве:

— Сёння вырабляюцца дзясяткі розных марак сталі, якія патрабуюць асаблівага рэжыму апрацоўкі. Калі іх будзе, скажам, пяць, адразу спрашчаецца працэс і павышаецца прадукцыйнасць. Такі вопыт ужо ёсць у МТЗ і БелАЗа. Трэба з улікам сусветных тэндэнцый і ўдзелам БМЗ папрацаваць над тым, каб выпусціць дзяржаўныя стандарты, тэхнічныя ўмовы і арганізаваць такую вытворчасць.

Гаворачы аб навуковых задачах у новай для нашай краіны сферы — касмічнай, Пётр Віцязь адзначыў: размова не толькі аб актывізацыі выкарыстання інфармацыі з нашых і расійскіх спадарожнікаў, але і пра больш шырокае замежнае супрацоўніцтва ў плане абмену інфармацыяй:

— Сёння мы павінны развіваць гэтую задачу на новым узроўні, працаваць над павелічэннем якасцi здымкаў, а таксама стварэннем новых спадарожнікаў. Абмяркоўваецца эскізны праект. Задача гэтага года — прыступіць да рабочага праекта.

У цэлым у НАН лiчаць: дасягнуць поспеху пры ўкараненні ноу-хау можна толькі тады, калі сфарміравана сістэма прасоўвання ідэі і ёсць тыя, хто гатовы гэтую ідэю рэалізоўваць.

arteaga@sb.by 

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter