Кебаб, ролы, наггетсы: какие новые блюда появятся в меню столичных школ с 10 декабря

Раскладзём па талерачках

Школьнікі дружным гуртам урываюцца ў дзверы сталовай: вучоба вучобай, а абед па раскла-дзе! Стукаюць відэльцы і лыжкі, шклянкі з-пад кампоту аб сталы, дзяжурныя бегаюць з падносамі. У хуткім часе талеркі пусцеюць — у гімназіі № 10 новае школьнае меню. Звыклыя катлеты і кашы замянілі на пудынг з сырам рыкота, курынае філе ў кукурузных шматках, рыс з гароднінай... Тое, што будуць есці, дзеці выбралі самі. Як у іх гэта атрымалася, даведалася карэспандэнт «Рэспублікі».



Сёння на сталах — рысавая каша «Мазаіка» з кукурузай, морквай і гарохам, а яшчэ курыныя аладкі «Апетытныя» , кавалачак хлеба, свежы памідорчык і апельсінавы сок. Усё з талерак змятаюць. І так кожны перапынак па 180 чалавек абедаюць.

Нагадаем: з 12 па 23 лістапада спецыялісты галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама сумесна з тэхнолагамі школьнага харчавання ўсіх 9 раёнаў горада праводзілі даследаванне, чаму ў ежы аддаюць перавагу вучні. Для пачатку 12 мінскім школам і гімназіям далі новае меню для дэгустацыі. Дзецям трэба было ўсё паспрабаваць і даць ацэнку: што яны хочуць бачыць на сваіх сталах. Даследаванне праходзіла два тыдні. А з 10 снежня ва ўсіх школах Мінска ўжо будзе новае меню. Дык якім стравам далі зялёнае святло?

Святлана Дзем’яновіч, інжынер-тэхнолаг комплексу аб’ек-таў школьнага харчавання Мас-коўскага раёна, і Людміла Шкода, загадчыца вытворчасці гімназіі № 10, запрашаюць азнаёміцца з новым меню.

— Сучасныя дзеці прывыклі спрабаваць нешта новае і незвычайнае, але за межамі школы. Перад намі была мэта: палепшыць меню школьнікаў, каб яно атрымалася больш разнастайным і смачным, — уводзіць у курс Святлана Дзем’яновіч. — Мы распрацавалі тэхналагічную карту пудынгу з рыкотай, беларускіх нагетсаў — філе птушкі ў кукурузных шматках, мясныя тэфтэлькі ў аўсяных шматках, запяканка «Пятруха» з курыцы, курыныя аладкі, кебаб «Златка» — катлета на шпажках, ролы — лаваш з начынкай філе курыцы, капустай, морквай, свежымі памідорамі, сырам і соусам, а таксама прапанавалі новыя салаты — з кукурузай, яблыкам, капустай і іншым.

У топ выйшлі менавіта пера-лічаныя стравы. Галоўныя фаварыты дзяцей — ролы, кебаб і нагетсы. Менш спадабаліся січэнікі з рыбы і каўбаскі «Пераменка». Дзеці не з’ядалі да канца. Але іх пераробяць, як жадаюць дзеці, і яны будуць у наступным годзе ў меню. А да гэтага што яны елі? Катлеты ды кашы.

— Нават калі гэта катлета, дзе-ці хочуць бачыць іншую яе падачу, іншую форму, іншае паніраванне, — працягвае Святлана Дзем’яновіч. —  Зараз у іх быццам прачнуўся апетыт, чуем: «Хочам яшчэ!»

Пацвярджаюць гэта і школь-нікі. За столікам кампанія адзінаццацікласнікаў есць ды гамоніць. Тры дзяўчыны і хлопец даядаюць свой абед. Адна з дзяўчат каменцiруе:

— Меню прыкметна змянілася ў лепшы бок. Мяса стала смачнейшым, гарніры незвычайныя — паглядзіце, колькі ў мяне гародніны. Гэта ж і для фігуры выдатна! Больш за ўсё нам падабаюцца ролы — яны вялікія і смачныя.



Добра, што дзецям смачна, але ці спраўляюцца з нагрузкай кухары? Спачатку, вядома, новае меню яны ўспрынялі скептычна. І без таго з 6 раніцы працуюць, а тут такія новаўвядзенні. Але аказалася, што ўсё не так складана — справа хутка пайшла.

— Як і раней, акцэнт зрабілі на тым, што харчаванне павінна быць карысным. Напрыклад, ніякіх узмацняльнікаў смаку, — Святлана Дзем’яновіч расказвае пра стравы, частуючы і нас. — Цеплавая апрацоўка ў нас зберагалася: парым, варым, запякаем. У пудынгу так усё здрабнілі, што ён растае ў роце. Заўважце, у краме рыкота каштуе дорага, а ў нас пудынг па цане ад запяканкі мала адроз-ніваецца — знайшлі добрых пастаўшчыкоў. Не кожны з бацькоў купіць дадому такі сыр, а ў школе гэтая карысная страва ёсць.

Дарэчы, настаўнікі задаволеныя таксама. «З’явіліся цікавыя дыетычныя стравы. Ем усё, як і дзеці», — кажа Аксана Грабейнікава, настаўніца малодшых класаў.

Дарэчы, зімовае меню яшчэ зведае пераўтварэнні. Вось-вось скончыцца свежая гародніна, затое больш будзе квашанай капусты, салёных агурочкаў, кансерваванай кукурузы. Да вясны, запэўніваюць тэхнолагі, яны яшчэ якія-небудзь цікавыя стравы прыдумаюць.

kasel@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter