«Расказваем не толькі аб рэкордах»

ГАЛОЎНЫ рэдактар выдання Уладзiмiр КАПУЗА разам са сваім калектывам усё стараецца рабiць сумленна. Калi ўчытвацца ў радкi верша, якi ён прысвяцiў газеце, адразу разумееш: «Зямля i людзi» для рэдактара — аб’ект асаблiвых клопатаў і гонару. Адзiнае ў рэспублiцы рэгiянальнае аграпрамысловае выданне i праўда — «нiбы вясковая дзяўчына сярод паненак гарадскiх». Але, лiчыць Капуза, нiколi не будзе лiшнiм нагадаць «пра хлеб адвечны i надзённы», якi «на асфальце не расце».

5 сакавiка аграпрамысловая газета Магiлёўскай вобласцi «Зямля i людзi» адзначыць сваё 20-годдзе.

ГАЛОЎНЫ рэдактар выдання Уладзiмiр КАПУЗА разам са сваім калектывам усё стараецца рабiць сумленна. Калi ўчытвацца ў радкi верша, якi ён прысвяцiў газеце, адразу разумееш: «Зямля i людзi» для рэдактара — аб’ект асаблiвых клопатаў і гонару. Адзiнае ў рэспублiцы рэгiянальнае аграпрамысловае выданне i праўда — «нiбы вясковая дзяўчына сярод паненак гарадскiх». Але, лiчыць Капуза, нiколi не будзе лiшнiм нагадаць «пра хлеб адвечны i надзённы», якi «на асфальце не расце».

Кропкай адлiку газеты стаў 1992-i — год не самы лепшы для эканомiкi ў цэлым i сельскай гаспадаркi ў прыватнасці. Тым не менш, вызначаючы перспектывы развiцця аграпрамысловага сектара, Камiтэт па сельскай гаспадарцы i харчаванні Магiлёўскага аблвыканкама першы крок зрабiў у iнфармацыйным напрамку — заснаваў сваё выданне. А з усiх варыянтаў назваў была выбрана самая простая, але якая найлепш характарызуе мэты i задачы новай газеты — «Зямля i людзi». Сапраўды: добры хлеб без працавiтых рук не вырасцiш!

— Яны — простыя сяляне, са сваiмi клопатамi i дасягненнямi, радасцямi i захапленнямi — i сталi нашымi галоўнымi героямi, — зазначае рэдактар.

Выданне стала адлюстраваннем аграрнай палiтыкі ў рэгiёне, крынiцай неабходнай для аграномаў i жывёлаводаў iнфармацыi. На яго старонках сваiмi поглядамi i вопытам дзеляцца кiраўнiкi гаспадарак, аб асноўных задачах развiцця АПК Магiлёўшчыны расказваюць спецыялiсты аблсельгасхарчу. У тым, што папулярнасць i тыраж газеты павялiчваюцца, вялiкая роля плённага супрацоўнiцтва з камiтэтам, — лiчыць рэдактар, — а таксама ўзаемаразуменне i падтрымка з боку яго старшынi — Алега Чыкiды.

— Безумоўна, мы расказваем не толькi аб рэкордах. Не проста адзначаем, што ў сялян сёння ёсць камунальныя, сацыяльныя i iншыя праблемы, але i дапамагаем iх вырашаць. Адмахнулicя ўлады, змаўчаў дэпутат. Куды iсцi далей? Вось людзi i звяртаюцца ў газету. Мы такiм даверам даражым i робiм усё, што ў нашых сiлах, каб абаранiць iх ад валакiты i абыякавасцi чыноўнiкаў, — прызнаў Уладзiмiр Максiмавiч.

Час, лiчыць ён, паказаў: разлiк на стварэнне ў вобласцi сваёй аграпрамысловай газеты быў правiльным. Сёння АПК — адна з галоўных галiн эканомiкi краiны. А «Зямля i людзi», якая расказвае аб шляху станаўлення сельскай гаспадаркi рэгiёна, у 2010-м была названа лепшай газетай Магiлёўшчыны.

Святлана МАРКАВА, «БН»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter