«Ранак» узыходзiць у «Правiнцыi»

Светлагорскi калектыў «Ранак» узяў Гран-пры конкурсу маладых талентаў «Правiнцыя-2009»

Узорны харэаграфiчны калектыў «Ранак» Светлагорскай школы мастацтваў стаў уладальнiкам Гран-пры па вынiках фiнальных выступленняў удзельнiкаў фестывалю-конкурсу маладых талентаў «Правiнцыя-2009», што некалькi дзён праходзiў у гарадскiм Цэнтры культуры. Ва ўрачыстай абстаноўцы перад сотнямi гледачоў юным танцорам уручыў галоўную ўзнагароду – каляровы тэлевiзар – старшыня журы фiнала творчага конкурсу, удзельнiк «Еўрабачання» папулярны беларускi спявак Дзмiтрый Калдун. Прафесiяналы сцэнiчнай дзейнасцi, што складалi журы, прыйшлi да высновы: фiнальныя нумары «Ранка» – беларускi народны танец «Весялушкi» i харэаграфiчная кампазiцыя «Ох, пад вiшняй» – па-за канкурэнцыяй.

Вось ужо на працягу пяцi год кiруе гэтым дзiцячым танцавальным калектывам загадчык аддзела харэаграфii школы мастацтваў Галiна Лемяшонак. Без перабольшання, у сакрэтах танцавальнага жанру яна дока. Перад вяртаннем на сваю малую радзiму выпускнiца харэаграфiчнага вучылiшча восем гадоў выступала ў складзе Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусi.

— Узровень творчага сапернiцтва на працягу фестывалю быў даволi высокi, — распавядае «Р» Галiна Мiхайлаўна. – Таму перамога, атрыманая «Ранкам» спачатку ў паўфiнале, потым – на фiнiшных выступленнях «Правiнцыi», стала прыемнай нечаканасцю. У сённяшнiм рэпертуары дзiцячага калектыву – не толькi класiчныя, народныя, але i так званыя гiстарычныя танцы. Паказаны «Ранкам» у фiнале танец «Ох, пад вiшняй», пастаўлены мной менавiта па матывах старажытнага лялечнага тэатра. Не так даўно на абласным семiнары педагагiчных работнiкаў, што адбыўся ў Светлагорску, парадавалi гледачоў аднаактным спектаклем-балетам «Шчаўкунок» на музыку Чайкоўскага. Мяркую, уручаныя нам падарункi за паўфiнальнае i фiнальнае выступленнi – DVD-плэер i тэлевiзар – дапамогуць нам блiжэй пазнаёмiцца з выступленнямi масцiтых майстроў сцэны, пераймаць лепшае з танцавальнай спадчыны.

Сярод тых, хто на фестывалi святкаваў перамогу ў вакальным жанры ў сваiх узроставых групах, былi Аксана Ермаловiч, Ягор Шаранкоў, Юлiя Гулько, Аляксандр Варэнiч. Гiтарны ансамбль «Альтамiр» i вакальная група народна-эстраднай студыi «Лiра» сталi мацнейшымi ў намiнацыях «Iнструментальны жанр» i «Фрыстайл». А Дзмiтрый Калдун у фiнальны дзень падараваў прыемныя перажываннi не толькi пераможцам конкурсу. Шматлiкiя светлагорцы, прыхiльнiкi творчасцi артыста змаглi сустрэцца з Калдуном, якi выйшаў на сцэну ГЦК у якасцi выканаўцы лiрычных песен...

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter