Іранізмы

Каб галаву штораз не чухаць,

Часцей людзей патрэбна слухаць.

* * *

Жыццё — тэатр, а мы — акцёры,

За многіх думаюць суфлёры.

* * *

У доме гаспадар — мужчына,

Калі ў адсутнасці жанчына.

* * *

Сабака — сябра. Ісціна сівая,

Ды ўсё часцей наадварот бывае.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter