Рамантыка лыжных трас

Будаўніцтва першай горна-лыжнай трасы, якая павінна стаць месцам любімага адпачынку тысяч гараджан і гасцей горада над Прыпяццю, плануецца завяршыць у Мазыры да пачатку зімовага сезона 2005—2006 гадоў. Аб гэтым паведаміў намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкома Уладзімір Надтачаеў.
Будаўніцтва першай горна-лыжнай трасы, якая павінна стаць месцам любімага адпачынку тысяч гараджан і гасцей горада над Прыпяццю, плануецца завяршыць у Мазыры да пачатку зімовага сезона 2005—2006 гадоў. Аб гэтым паведаміў намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкома Уладзімір Надтачаеў. Усяго ж на выбранай для стварэння комплексу пляцоўцы з перападам вышынь у 45 метраў, як мяркуецца, будзе абсталявана 5 трас рознага ўзроўню складанасці. Ужо атрымана папярэдняя згода ад кіраўніцтва Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода аб удзеле прадпрыемства ў фінансаванні праекта. Частка сродкаў на яго ажыццяўленне будзе выдаткавана з бюджэтных сродкаў горада Мазыра і Мазырскага раёна.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter