Рамантычная казка Докшыцкага краю

Тут жывуць, бадай, самыя добрыя і гасцінныя людзі Беларусі. Не верыце? Тады зрабіце невялічкі эксперымент: паспрабуйце на бліжэйшых выхадных адкласці ўсе справы і прыехаць у Докшыцкі раён. Мясцовыя жыхары гарантуюць: усе праблемы знікнуць, нібы па ўзмаху чароўнай палачкі. А колькі тут незвычайных мясцін! Што ні куточак — цэлая займальная гісторыя...

Гісторыя выратавання

Як драўляную царкву пабудавалі без цвікоў

У вёсцы Порплішча знаходзіцца самая старая царква раёна, пабудаваная ў 1627 годзе. Яе назвалі Спаса-Праабражэнскай у імя святога Ператварэння Ісуса Хрыста. Згодна з паданнем, яе пабудаваў князь, які ехаў у Докшыцы і заблудзіўся ў балотах. Раззлаваны, ён назваў гэтыя мясціны праклятымі і дзеля выратавання краю пабудаваў храм. Як гэта ні дзіўна, але драўляная царква была пабудавана без адзінага цвіка! За ўвесь час існавання храм ні разу не быў разбураны ці спалены.Феномен веры
У касцёле Іаана Хрысціцеля хрысцілі нават дзеда Віктара Януковіча
Жыхары вёскі Валкалата жартуюць: “Каб любавацца заморскімі прыгажосцямі, нам неабавязкова ехаць за мяжу — цуд архітэктурнага мастацтва знаходзіцца ў нас перад вачыма”. Сапраўды, ад касцёла Іаана Хрысціцеля немагчыма адарваць вачэй — прыгожы, велічны будынак. Цікава, што менавіта тут калісьці хрысцілі дзеда вядомага ўкраінскага палітыка Віктара Януковіча. Кажуць, за ўвесь час свайго існавання (з 1771 года!) касцёл не спыняў дзейнасці. Хтосьці тлумачыць такі феномен мудрасцю ксяндзоў, але вернікі свята вераць: гэта месца богам благаславёна. Калі прайсціся па тэрыторыі касцёла, то можна ўбачыць надмагільныя памятныя пліты. На іх напісаны імёны ксяндзоў аж з ХІХ стагоддзя!

“Няма аповесці больш сумнай...”

Дзеля каханай Сцяпан прадаў душу і ператварыўся ў... камень

У Докшыцкім раёне ёсць асаблівасць — праз яго пралягае Галоўны Еўрапейскі водападзел, які размяжоўвае басейны рэк Балтыйскага і Чорнага мораў. Менавіта тут вытокі ракі Бярэзіна, якая імкнецца да паўднёвага мора і ракі Віліі. У паласе водападзелу, паміж вёскамі Краснікі і Жамойск, знаходзіцца знакаміты Стэп-камень. Старажытная легенда распавядае незвычайную гісторыю з’яўлення каменя. ...Жыў-быў кравец Сцяпан. Закахаўся ён у прыгажуню Вільяну, ды не ведаў хлопец, што дзяўчына адказвае яму ўзаемнасцю. Прыйшла Сцяпану ў галаву дурная думка: за дзявоцкае каханне аддаць д’яблу душу. Але нячыстаму падалося гэтага мала. Ён запатрабаваў, каб Сцяпан разбіў свой крыжык аб камень. Толькі памкнуўся Сцяпан гэта зрабіць, як сам ператварыўся ў камень. Даведалася Вільяна сумную навіну, кінулася ў поле, абняла камень рукамі ды заплакала. Галасіла яна дзень і ноч, а раніцай з-пад каменя прабілася крыніца. Памерла Вільяна, крыніца ператварылася ў рэчку, якую назвалі Вілія.

Фабрыка зорак тут!

На Докшыччыне нарадзілася цэлая плеяда знакамітасцей: Юрась Свірка, Нестар Сакалоўскі, Пімен Панчанка...

Докшыцкі край багаты на таленты. На тэрыторыі цяперашняга Докшыцкага раёна нарадзілася шмат вядомых людзей. Гэта паэты Алесь Ставер і Юрась Свірка, пісьменніца Леаніла Чарняўская і аўтар музыкі Гімна Рэспублікі Беларусь кампазітар Нестар Сакалоўскі. Дарэчы, у гарадскім мястэчку Бягомль прайшло дзяцінства і юнацтва вядомага кожнаму беларусу паэта Пімена Панчанкі.

Узнагарода за мужнасць

Чым вызначыўся Бягомль у гады ліхалецця?

Мястэчка Бягомль указам Прэзідэнта Беларусі ўзнагароджана вымпелам “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны” і Ганаровай граматай. Падобная ўзнагарода ёсць усяго ў 22 населеных пунктаў краіны. У ваенныя часы Бягомль быў цэнтрам Бягомльска-Барысаўскай партызанскай зоны. Тут была адноўлена савецкая ўлада, выдаваліся газеты, дзейнічаў партызанскі аэрадром.

Цар-дуб

500-гадовае дрэва збаўляе ад хвароб і праблем

Яшчэ адно цуда вёскі Сітцы — дуб-волат. Гэтаму дрэву ўжо 500 гадоў! Кажуць, што пад гэтым дубам калісьці адпачываў сам Тадэвуш Касцюшка. Гэты волат для вяскоўцаў — сапраўдная рэліквія. У народзе сцвярджаюць: той, хто дакранецца да цара-дуба, назаўжды пакіне ля яго падножжа ўсе свае хваробы і праблемы.Сакрэтныя матэрыялы
Кожны кавалачак зямлі гэтай сядзібы мае сваю загадку
Пра старадаўнюю сядзібу ў вёсцы Сітцы ходзіць шмат легендаў і паданняў. Самая жудасная — пра дзяўчынку-няньку, якая даглядала панскае дзіця. Легенда распавядае: дзяўчына настолькі стамілася няньчыць малое, што сама не заўважыла, як заснула і раптам выпусціла малечу праз акно. Раз’юшаныя гаспадары адразу загадалі пахаваць няшчасную жывой. Старажылы сцвяржаюць, што і цяпер на месцы пахавання дзяўчыны ляжыць камень. Дарэчы, гісторыя сядзібы пачынаецца з ХVІІ стагоддзя. Цікавы факт: у 1798 годзе ўладальнікам Сітцаў быў Тадэвуш Дамейка — родны дзядзька нацыянальнага героя Чылі Ігната Дамейкі. З тых далёкіх часоў ад будынка палаца захаваліся толькі чатыры калоны ды вялізныя падзямеллі. Як і калісьці, над наваколлем велічна ўзвышаецца брама-вежа і ўражвае сваёй масіўнасцю мураваная агароджа, падобная на абарончыя сцены старажытнага замка.

Сакрэтныя матэрыялы

Феномен веры

У касцёле Іаана Хрысціцеля хрысцілі нават дзеда Віктара Януковіча

Жыхары вёскі Валкалата жартуюць: “Каб любавацца заморскімі прыгажосцямі, нам неабавязкова ехаць за мяжу — цуд архітэктурнага мастацтва знаходзіцца ў нас перад вачыма”. Сапраўды, ад касцёла Іаана Хрысціцеля немагчыма адарваць вачэй — прыгожы, велічны будынак. Цікава, што менавіта тут калісьці хрысцілі дзеда вядомага ўкраінскага палітыка Віктара Януковіча. Кажуць, за ўвесь час свайго існавання (з 1771 года!) касцёл не спыняў дзейнасці. Хтосьці тлумачыць такі феномен мудрасцю ксяндзоў, але вернікі свята вераць: гэта месца богам благаславёна. Калі прайсціся па тэрыторыі касцёла, то можна ўбачыць надмагільныя памятныя пліты. На іх напісаны імёны ксяндзоў аж з ХІХ стагоддзя!

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter