Радзiма Iвана Мележа прыме да свята новае аблiчча

Адкрыты дабрачынны рахунак на добраўпарадкаванне Хойнiкаў

Штогод у першую нядзелю верасня наша краiна адзначае нацыянальнае свята – Дзень беларускага пiсьменства. У гэты дзень мы аддаём данiну павагi нашым продкам, якiя стварылi фундамент адукацыi i пiсьменства, усiм, хто на працягу стагоддзяў шанаваў i нёс у свет цудоўную беларускую мову, хто ўпрыгожыў айчынную i сусветную культуру сваiмi бессмяротнымi творамi.

Сталiцай XVII Дня беларускага пiсьменства ў 2010 годзе стануць Хойнiкi. Гэты непаўторны край узгадаваў народнага пiсьменнiка Беларусi Iвана Мележа, якi на ўвесь свет праславiў родную зямлю сваёй «Палескай хронiкай».

Каб Дзень беларускага пiсьменства прайшоў на самым высокiм узроўнi, запрашаем усiх неабыякавых людзей прыняць удзел у яго падрыхтоўцы. Вялiкiх затрат патрабуе добраўпарадкаванне Хойнiкаў: неабходна рэканструяваць дзiцячую бiблiятэку, Дом культуры, гарадскi парк, былую панскую сядзiбу, дзе неўзабаве будзе адкрыты краязнаўчы музей. У горадзе з’явяцца скульптурныя кампазiцыi герояў твораў Iвана Мележа. Асабiста мы запрашаем прыняць удзел у дабрачыннай акцыi тых жыхароў Хойнiкшчыны, якiх лёс раскiдаў па розных кутках нашай краiны.

Свае грашовыя ахвяраваннi можна дасылаць на разлiковы рахунак 3632401190110 у фiлiяле 326 ААБ «Беларусбанк», МФО 151501685, г. Хойнiкi, вул. К. Маркса, 4, УНН 400057081, ОКПО 04063463.

Створым свята разам!

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter