Радкi з пiсьмаў


Рэкламе — канал

Мяне даводзiць да стрэсу рэклама па тэлебачаннi. Я згодна, яна патрэбна, але няхай рэкламныя ролiкi паказваюць да кiнафiльма цi пасля, але не перарываюць нашы любiмыя серыялы. Для нас, пенсiянераў, глядзець iх — любiмы занятак. А яшчэ лепш, каб для рэкламы быў адведзены спецыяльны канал: каму цiкава, хай глядзiць.
Таццяна СЯНЬКО, г.Маладзечна

Прайдуся па Чапаева,а хачу — па Коласа

У маёй вёсцы Бобрык ёсць вулiца iмя Чапаева. Я ўжо некалькi гадоў iмкнуся дабiцца, каб яе перайменавалi. Ну якое дачыненне мае Чапаеў да маёй вёскi, да Палесся? На прасторах Урала, дзе ваяваў В.I.Чапаеў у час Грамадзянскай вайны, можна ўшанаваць яго памяць. А наша Бацькаўшчына нарадзiла нямала славутых сыноў i дачок, якiмi мы павiнны ганарыцца i выхоўваць на iх прыкладах моладзь. Чаму, да прыкладу, не назваць вулiцу iмем Якуба Коласа, якi настаўнiчаў на Палессi?
Уладзiмiр ГУК, пенсiянер, Пiнскi раён


Дзе ж iсцiна?

Мяне здзiўляе тая непаслядоўнасць, з якой вядзецца барацьба з п’янствам. Адкрываю газету. У адным нумары жудасныя лiчбы жаночага i падлеткавага алкагалiзму, а праз некалькi нумароў — рэклама прадукцыi беларускiх вiнаробаў. Так мы нiколi не пераможам п’янства. Алкаголiкам жа можна стаць, спажываючы i добрае вiно.
Нельга адной рукой даваць пiрожнае, а другой караць за тое, што чалавек есць салодкае i можа зарабiць карыес...
Канстанцiн САМОВIЧ, г.Узда

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter