Радавыя Перамогі. Падчас вайны прапаў без вестак мой брат Міхаіл Іванавіч РАГАЛЬСКІ, 1922 года нараджэння, ураджэнец і жыхар вёскі Цімкавічы Капыльскага раёна.

Да вайны ён вучыўся ў горадзе Троіцку ў металургічным тэхнікуме. Апошні ліст дадому даслаў у пачатку чэрвеня 1941 года. З таго часу пра яго нічога невядома. Раіса Іванаўна Петчанка (Рагальская), Мінск”.

Да вайны ён вучыўся ў горадзе Троіцку ў металургічным тэхнікуме. Апошні ліст дадому даслаў у пачатку чэрвеня 1941 года. З таго часу пра яго нічога невядома. Раіса Іванаўна Петчанка (Рагальская), Мінск”. “Мой бацька Сяргей Адамавіч МАМОНЬКА загінуў у красавіку 1945 года ў Аўстрыі. Матуля Паўліна Мікалаеўна Мамонька засталася ў 25 гадоў удавой з двума дзеткамі (1941 і 1944 года нараджэння).

Што яна вынесла на сваіх плячах, якія цяжкія выпрабаванні прайшла, падымаючы нас на ногі, аднаму Богу вядома. У другі раз замуж не выйшла. Мне здаецца, яна да самай смерці чакала мужа і бацьку сваіх дзяцей. У 1960—1970-я гады і пазней я шукала магілу бацькі, пісала ў розныя інстанцыі. З Чырвонага крыжа прыйшоў адказ, што магіла не захавалася. У 1996 годзе памёр брат, а ў 1997-м — мама з апошнімі словамі: “Лена, з’ездзі на магілу, завязі зямельку і кветкі”. Мне ўжо амаль 70 гадоў. З часам сэрца яшчэ больш баліць ад гэтай страты, на душы камень: як выканаць апошні наказ маці, удавы, салдаткі. Магчыма, магіла сапраўды не захавалася.

Тады, можа, у Аўстрыі ёсць помнікі-абеліскі савецкім воінам? У паведамленні, якое мы атрымалі, пазначана, што Сяргей Адамавіч Мамонька быў чырвонаармейцам 59-га асобнага штурмавога інжынерна-сапёрнага батальёна нумар 0214. Ураджэнец вёскі Жыгалкі Пагарэлаўскага сельсавета быў забіты 11 красавіка 1945 года і пахаваны ў адзіночнай магіле ў горадзе Вене (Аўстрыя) на ўсход ад аб’екта 18. Алена Сяргееўна Мамонька, Стоўбцы”. “Хачу адшукаць магілу брата майго мужа Івана Пятровіча ЮРКАЎЦА. Няма сярод жывых двух яго братоў і сясцёр, але ж ёсць мы, родныя. У мяне два сыны і дзве дачкі, няхай ведаюць, дзе пахаваны іх дзядзька. Іван Пятровіч Юркавец нарадзіўся ў 1926 годзе ў вёсцы Дзяржынск Тураўскага раёна Палескай вобласці. Дагэтуль захаваўся яго пашпарт, выдадзены якраз перад вайной.

Ён працаваў настаўнікам у вёсцы Буразі каля Турава. Ваяваў у партызанскім атрадзе. Больш пра яго нічога не ведаю, і няма каго спытаць, усе пайшлі з жыцця. Засталіся ўспаміны, што ён быў вельмі добрым настаўнікам. Высылаю фотаздымак. Можа, у каго ёсць такі ж, можа, хто паведаміць, якім быў наш Іван. Галіна Пятроўна Юркавец, Чэрвеньскі раён”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter