Православная книжная выставка-форум «Радость слова» приглашает познакомиться с новинками литературы

Радасць слова

Па благаславеннi Мiтрапалiта Мiнскага i Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусi ў Доме Масквы ў Мiнску 16—17 кастрычнiка пройдзе праваслаўная кнiжная выстава-форум «Радасць слова».

pravchelny.ru

На выставе, паведамляе church.by, будзе прадстаўлена шырокая экспазiцыя лiтаратуры, выпушчанай беларускiмi i расiйскiмi праваслаўнымi выдавецтвамi. З чытачамi сустрэнуцца пiсьменнiк, багаслоў i публiцыст, вядомы прапаведнiк i мiсiянер протаiерэй Алег Сцяняеў, лаўрэат Патрыяршай лiтаратурнай прэмii пiсьменнiк Вiктар Нiкалаеў i iншыя. Запланаваны прэзентацыя новых кнiг Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага i ўсяе Русi Кiрыла, правядзенне канферэнцыi «Подзвiг навамучанiкаў» i семiнара, прысвечанага пытанням узаемадзеяння царкоўнай i дзяржаўнай бiблiятэчных сiстэм. Для шырокай аўдыторыi гледачоў будзе арганiзавана фотавыстава, прысвечаная 1000-годдзю прысутнасцi рускага манаства на Святой Гары Афон. У экспазiцыю будуць уключаны 52 фатаграфii, зробленыя ў XIX—XXI стагоддзях.

Мяркуецца, што правядзенне выставы-форуму «Радасць слова» будзе садзейнiчаць духоўна-маральнай асвеце, умацаванню духоўных традыцый i папулярызацыi праваслаўнай лiтаратуры ў грамадстве.

mila@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter