Радаўніца – жыццю і вясне радавацца.

Успомніць продкаў, памаліцца за іх, прыбрацца на могілках і адчуць сябе часткай роду.

Успомніць продкаў, памаліцца за іх, прыбрацца на могілках і адчуць сябе часткай роду.

Прыбіраць магілкі на Радаўніцу – даўняя традыцыя. Такім чынам, лічыцца, жывыя выказваюць павагу сваім памерлым продкам. У гэты дзень таксама служацца паніхіды, праваслаўнае духавенства акрапляе могілкі святой вадой. Разам са сваякамі спачылых на могілках вымаўляюцца словы памінальнай малітвы. На Радаўніцу не прынята плакаць і смуткаваць – нездарма ў назве гэтага свята чуецца слова «радасць». У гэты дзень хрысціяне павінны дзяліцца з памерлымі радасцю, якую прынесла Уваскрэсенне Хрыстова, радавацца другому нараджэнню сваіх родзічаў у вечнае жыццё. Але без алкаголю. “Хрыстосаванне” з продкамі ні ў якім разе не павінна ператварацца ў застолле. Гэта свята светлых успамінаў, яднання душ, свята Памяці і Роду.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter