Работнікам культуры Рэспублікі Беларусь

Дарагія сябры!

Сярдэчна віншую вас з Днём работнікаў культуры.

Тое, што ваша прафесійнае свята адзначаецца на дзяржаўным узроўні, з’яўляецца пераканаўчым сведчаннем адметнай ролі культуры ў сучасным грамадстве.

Беларуская культура сёння — гэта важнейшы рухавік сацыяльнага прагрэсу, трывалы падмурак нашай ідэалогіі і маралі. Яна зберагае гістарычную памяць і духоўны код народа, сваімі асаблівымі сродкамі асэнсоўвае і адлюстроўвае жыццё, ствараючы яркі і велічны мастацкі вобраз эпохі, прабуджае ў людзях шчырыя патрыятычныя і грамадзянскія пачуцці.

Багатыя культурныя дасягненні — адзін з бясспрэчных паказчыкаў высокага ўзроўню развіцця краіны. Таму мы робім усё для таго, каб адрадзіць і захаваць унікальныя гісторыка-культурныя каштоўнасці, стварыць спрыяльныя ўмовы для існавання розных відаў і напрамкаў творчасці — ад старажытнага фальклору і рамёстваў да авангардных мастацкіх плыняў, даць магчымасць кожнаму чалавеку раскрыць свае здольнасці і забяспечыць доступ да здабыткаў айчыннай і сусветнай спадчыны. Падтрымка культуры і яе дзеячаў з боку дзяржавы будзе ўзрастаць з году ў год.

У адказ мы чакаем ад вас, паважаныя майстры культуры, сумленнага і самаадданага служэння Айчыне, узбагачэння яе мастацкай скарбонкі новымі творамі і дапамогі ў выхаванні маладых пакаленняў.

Упэўнены, што вы дастойна выканаеце гэту пачэсную місію, працягнеце лепшыя традыцыі беларускай інтэлігенцыі, якая заўжды была разам са сваім народам.

Жадаю вам моцнага здароўя, невычэрпнага натхнення, поспехаў, шчасця і дабрабыту.

Аляксандр ЛУКАШЭНКА, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter