За некачественно оказанные жилищно-коммунальные услуги потребители будут платить меньше

Работа над памылкамi

Урад зацвердзіў Палажэнне аб парадку пераразліку платы за асноўныя жыллёва-камунальныя паслугі ў выпадку іх неаказання або аказання з недахопамі, а таксама пераразліку платы за камунальныя паслугі за перыяд перапынкаў у іх аказанні. Як гэта паўплывае на спажыўца?


Вось некаторыя нюансы. Аплату за няякасна аказаную паслугу пералічаць на падставе прэтэнзійнага акта цi акта незалежнай праверкі (экспертызы) або судовай пастановы з дня паступлення да выканаўца вуснага ці пісьмовага звароту спажыўца. Аплату пералічаць, калі пітная вада не адпавядае ўстаноўленым санітарна-гігіенічным нормам для канкрэтных сістэм водазабеспячэння. Памер платы за халоднае водазабеспячэнне памяншаецца на 10 працэнтаў. Калі тэмпература паветра ў кватэры ніжэй за +18 °С, то памер платы зменшыцца з улікам недапастаўленага аб’ёму цеплавой энергіі. Пры аказанні паслугі па тэхнічным абслугоўванні не ў поўным аб’ёме плату пералічаць за месяц, у якім паступіў зварот спажыўца. Калі выканаўца не аказаў асноўную жыллёва-камунальную паслугу або аказаў яе з недахопамі ў сувязі з неправамернымі дзеяннямі юрыдычнай або фiзiчнай асобы, выканаўца мае права патрабаваць кампенсацыі з вінаватай асобы. 

Новы падыход, на думку спецыялістаў, стымулюе арганізацыі да павышэння эфектыўнасці і якасці жыллёва-камунальных паслуг.

Алена КАБАНАВА.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter