Раўненне на Віхрова

Перадавы механізатар ААТ «Браслаўскі райаграсэрвіс» Мікалай ВІХРОЎ на камбайне КВК «Палессе» вя- дзе падбор зялёнай масы з валкоў і задае такі тэмп у рабоце, што 5 адзінак тэхнікі ледзь спраўляюцца яго абслугоўваць. Пры заданні 120 тон выдае за дзень да 360

Дырэктар гаспадаркі Аляксандр Міхайлаў называе Віхрова майстрам — залатыя рукі:

— Ён выдатна ўпраўляецца не толькі на камбайне, але і на трактары К-700 пры падрыхтоўцы глебы да сяўбы, і на трактарах МТЗ-1221, МТЗ-80 пры выкананні самых разнастайных работ. Калі ж надарыцца паломка, што бывае рэдка, то ноч будзе не спаць, а да раніцы няспраўнасць ліквідуе.

На Мікалая Віхрова раўняюцца яго калегі Віктар Шудзель, Аляксандр Максімовіч, Валерый Кашкур,  Андрэй Дзявятка і іншыя.

У гаспадарцы скошана палова траў. Закладзена 4 траншэі сенажу. Паралельна ідзе нарыхтоўка сена. Яго завезена да фермаў ужо 220 тон.

Уладзімір САУЛІЧ, «БН»

НА ЗДЫМКУ: механізатары ААТ «Браслаўскі райаграсэрвіс»  Віктар ШУДЗЕЛЬ, Аляксандр МАКСІМОВІЧ, Валерый КАШКУР, Мікалай ВІХРОЎ, Андрэй ДЗЯВЯТКА ў час кароткага абедзеннага перапынку.

Фота аўтара

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter