"Лiтаратура пачынаецца там, дзе пачынаецца народ"

Уладзiмiр Саламаха са сваiм “Сусветам дабрынi” лiчыць, што ўсе мы розныя, але паяднаныя адным — родным словам Думаў распытаць Уладзiмiра Саламаху толькi пра тое, што ў яго разуменнi значаць гэтыя два цёплыя словы – “сусвет дабрынi”, дарэчы, менавiта так названа яго новая кнiга, якая толькi што выйшла.
Уладзiмiр Саламаха са сваiм “Сусветам дабрынi” лiчыць, што ўсе мы розныя, але паяднаныя адным — родным словам Думаў распытаць Уладзiмiра Саламаху толькi пра тое, што ў яго разуменнi значаць гэтыя два цёплыя словы – “сусвет дабрынi”, дарэчы, менавiта так названа яго новая кнiга, якая толькi што выйшла. Але размова з вядомым пiсьменнiкам, лаўрэатам Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь, а з нядаўняга часу – галоўным рэдактарам часопiса “Вожык”, бы тая вясновая паводка, пералiлася праз берагi азначанай тэмы i выйшла на шырокую пойму беларускай лiтаратуры наогул. — Уладзiмiр Пятровiч, нядаўна наш родны Кiраўскi раён святкаваў 70-годдзе. Такi ж юбiлей адзначыла i раённая газета “Кiравец”, на працу ў якую ты прыйшоў у 1966 годзе 16-гадовым выпускнiком Скачкоўскай сярэдняй школы. Па-зямляцку сочачы за тваёй творчасцю, вызначыў для сябе: адносiны ў цябе да роднага кута па-юнацку трапяткiя i хвалюючыя. Вобразы землякоў, пейзажы нашага роднага краю знаходжу ва ўсiх тваiх творах. Бачу, пастаянна вяртаешся да сваiх вытокаў. I проста як чалавек, i як творца. Дык вось, у сваёй новай кнiзе эсэ, артыкулаў, дыялогаў пра лiтаратуру “Сусвет дабрынi” ты спрабуеш сказаць, дзе, па-твойму, пачынаецца лiтаратура. На самай справе, дзе? — Нягледзячы на тое, што адзiн з раздзелаў кнiгi так i называецца — “Дзе пачынаецца лiтаратура”, на справе нiхто, нават акадэмiчны iнстытут лiта-ратуры з усiм сваiм штатам адназначнага адказу не дасць. Таму, засяроджваючы ўвагу на гэтым, расказваючы пра сваё наведванне Вязынкi, дзе нарадзiўся Купала, падарожнiчаючы па шляхах Уладзiмiра Каратке-вiча, размаўляючы з пiсьменнiкамi розных пакаленняў, у тым лiку i з рускiм драматургам Якавам Касцюкоўскiм, якi шчыра прызнаецца, што ў Беларусi ён адчувае сябе сваiм, я проста стараюся наблiзiць чытача да лiтаратуры i самому блiжэй дакрануцца да яе. Прытым, мiж iншым, ставячы ў падтэкст дарагое для кожнага чалавека — з чаго пачынаецца Радзiма... А ўвогуле, як я лiчу, лiтаратура, як кажуць дасведчаныя людзi, пачынаецца там, дзе пачынаецца народ. I iснавала яна, як ведаем, задоўга да таго, як пра дух народа было сказана на паперы: з таго часу, калi вуснае слова напоўнiлася сэнсам пра жыццё чалавека, яго думкамi, памкненнямi, у рэшце рэшт, калi яно змагло сказаць пра душэўны боль аўтара, чужы боль. I калi ўжо так, лiтаратура, а мы тут гаворым пра нашу, беларускую, вызначыла, абазначыла, аформiла – кажы як хочаш – народ. Увогуле ж, як я думаю, кожны творца, як i чытач, сам для сябе вызначае — дзе. I хаця мы ўсе розныя, але, паяднаныя адным словам, родным словам, у нечым будзем падобнымi. У чым — хай чытач, калi такi будзе ў гэтай маёй кнiгi, сам вызначыць... — А ён ужо ёсць. Вось, напрыклад, адзiн з iх перад табой. Я... I таму адразу кажу: здаецца, даўно ў нас пасля Мiхася Стральцова, пасля яго “Пячаткi майстра”, хаця нельга параўноўваць розныя накiрункi размовы пра лiтаратуру, не было падобнай кнiгi... У “Пячатцы...” – лiтаратуразнаўчасць, стваральнасць крытыкi, можа, нават акадэмiзм, у цябе ж... — Нi ў якiм разе нельга параўноўваць! Мiхась Лявонавiч – генiяльны пiсьменнiк, што, мiж iншым, найперш прызнаецца не ў нас... Я, мабыць, тут проста папулярызую лiтаратуру. Кажу: ёсць беларускi народ, ёсць яго мова, культура, гiсторыя, ёсць яго дух, увасобленыя праз беларускае слова ў лiтаратуры. I кажу пра гэта, на жаль, толькi праз абмежаваную колькасць творцаў, праз iх некаторыя працы. — Нiчога сабе, абмежаваную! Столькi лiтаратурных партрэтаў, эсэ, артыкулаў аб лiтаратуры, ды адных iмён – сотнi тры... Цi з усiмi, пра каго расказваеш, сябруеш, цi ўсiх ведаеш?.. Напэўна, Уладзiмiр Пятровiч, ты зразумеў падтэкст пытання, бо сам жа ў кнiзе расказваеш пра свайго настаўнiка ў лiтаратуры Уладзiмiра Максiмавiча Дамашэвiча, пра тое, як ён некалi ў “Маладосцi” даваў супрацоўнiкам часопiса ўрокi сапраўдных клопатаў пра лiтаратуру. А менавiта: нi пасада, нi званне, нi ступень сяброўства i роднасцi ў лiтаратуру не вядуць. Вядзе — талент, толькi ён i створанае!.. Па якому прынцыпу ты выбiраў сабе герояў артыкулаў? — Ведаю ўсiх. Яны – мяне. З аднымi ў добрых таварыскiх адносiнах: гэта яны мне дазваляюць быць таварышам, а не я iм. А выбар такi... Я люблю чытаць. Пiшу толькi пра тое, што западае ў душу. Друкую толькi тады, калi адчуваю: можа, хоць яшчэ каго, акрамя мяне, зацiкавiць. Часам пачынаю разумець: створанае Н. мае агульнанароднае значэнне (у духоўнай сферы, напрыклад). А створанае ўсiмi iншымi пiсьменнiкамi разам? Дык яно ж даўно выйшла, скажам так, за рамкi нацыянальнага, яно вядома яшчэ з тых нашых часоў на прасторах усяго былога СССР! Ды i ў многiх краiнах свету. I, напрыклад, калi сёння мы чуем, чытаем, што беларусы – народ асаблiвы, братэрскi, iнтэрнацыянальны, добры, мяккi, памяркоўны, здольны падзялiцца апошнiм тады, калi iншаму, незалежна ад нацыянальнасцi, кепска, то перш за ўсё гэта заслуга лiтаратуры. Я нямала павандраваў па свеце i скажу шчыра: у многiх краях людзi, якiя нiколi ў нас не былi, даведаўшыся, што ты беларус, кажуць: “О, беларусы... Беларусь... Вы добрыя, у вас добра...” Пытаю ў аднаго такога на поўначы: “Адкуль ведаеш?” Адказвае: “Чытаў у “Раман-газеце” Шамякiна, Чыгрынава, Навуменку, чытаў у “Молодой гвардии” “Чазенiю” Караткевiча, Брыля чытаў». Таму ў апошнiя 10—15 гадоў, пра што я таксама кажу ў кнiзе, пэўныя, як чужыя, так i свае, дамарослыя, нiбыта клапатлiўцы пра Беларусь, яе мову, культуру, iмкнучыся абразiць наш народ, прынiзiць дзяржаву, паставiць пад сумненне ўсе нашы дасягненнi ва ўсiх сферах жыцця, адмаўляюць у iснаваннi беларускай лiтаратуры. Iмкнуцца падмянiць яе рознымi дрын-душкамi, адводзяць таленавiтую моладзь ад творчасцi... Напрыклад, звярнi ўвагу на такое нiбыта бяскрыўднае пытанне, якое даволi часта задаюць некаторыя журналiсты: “Цi ёсць сёння на Беларусi свая лiтаратура, свае годныя сучасныя пiсьменнiкi?..” Адказваць тым, хто нiчога не чытае, — глупства. Тым больш аб нечым палемiзаваць, загадзя бачачы правакацыйнасць пытання, – удвайне. Хаця для неспакушанага чытача, якога такое можа ўстрывожыць, адкажу так. Калi народу, якога, паўтаруся, лiтаратура праз вышэйзгаданае вызначыла, адмовiць у яго лiтаратуры, то гэта азначае, што няма такога народа. Няма народа – няма мовы, дзяржавы, названай яе iменем. Значыць, няма Рэспублiкi Беларусь. Вось iх мэта!.. У нас жа, мiж iншым, i кнiгi беларускiя выходзяць, i лiтара-турнамастацкiя часопiсы. I дзяржава свая ёсць, з зайздроснымi для многiх дасягненнямi ва ўсiх сферах жыцця, у тым лiку культуры, лiтаратуры... I калi ўжо так, скажу: на беларускай мове беларускiя пiсьменнiкi не стварылi, а дзяржава не выдала нiводнага “твора”, якi б здзекаваўся з чалавека, разбураў яго дух, дух народа, якi б зневажаў людзей iншых нацыянальнасцей, сеяў разлад, насаджаў насiлле i г.д. — Вось мы i падышлi яшчэ да аднаго аспекту тваёй, Уладзiмiр Пятровiч, кнiгi “Сусвет дабрынi”. А менавiта: тое слова, якое было дадзена нашаму народу Богам, тая лiтаратура, якая выйшла з народных глыбiнь, па сваёй сутнасцi заўсёды была жыццядайнай, жыццесцвярджальнай. I, як ты пiшаш у заключэннi, пры ўсiм тым, што сёння робiцца вакол яе, такой жа i застаецца. А каб зразумець гэта i шмат што iншае, звязанае з ёй у жыццi грамадства, цытую цябе: “Лiтаратуру трэба ўмець i чытаць, i слухаць. Бо праз яе можна пачуць сапраўдную праўду жыцця. Спецыфiка яе i такая – не хлусiць. У тым i вялiкая яе мiсiя ў грамадстве”. — Перш за ўсё ў тым... Галоўнае, нам не трэба гэта забываць.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter