"Канскiя львы" збiраюцца ў Мiнску

Не сакрэт, што сярод адданых тэлегледачоў дастаткова грамадзян, якія ад самога толькі слова “рэклама” гатовы абурацца, узрушана даказваць яе шкоднасць і патрабаваць адстаўкі з тэлеэкрана. На жаль, ролікі, якія нам штодня прапануюць для “ўжывання”, сапраўды нярэдка і сумныя, і надакучлівыя.
Між тым ёсць рэклама зусім іншай пробы і якасці. А самыя лепшыя яе ўзоры можна смела параўноўваць з творамі мастацтва. У гэтым перакананы арганізатары штогадовага мінскага фестывалю рэкламы з агенцтва “Крынь”, якія праводзяць яго ўжо ў шосты раз і традыцыйна знаёмяць жыхароў і гасцей беларускай сталіцы з самымі новымі і лепшымі рэкламнымі ролікамі. 17 красавіка на вялікім экране канцэртнай залы “Мінск” будуць прадстаўлены толькі прызёры і пераможцы трох буйных рэкламных форумаў мінулага года — Маскоўскага міжнароднага, краін Усходняй Еўропы ”Golden Drum” (Славенія) і , канечне ж, самага ўплывовага ў свеце фестывалю рэкламы “Канскія львы”. Дарэчы, штогод у ім удзельнічаюць каля 16 тысяч твораў. Толькі 500 з іх трапляюць у фінал і ўсяго адзінкі атрымліваюць вышэйшыя ад-знакі – бронзавага, сярэбранага ці залатога львоў. Даведацца, якія ж яны прызнаныя шэдэўры рэкламы, параў- наць іх з тым, што бачым на сваім экране і, як гавораць, адчуць розніцу, безумоўна, цікава і простым гледачам, і прафесіяналам. Не выпадкова мінская прэзентацыя “рэкламных вяршкоў” сусветнага маштабу з кожным годам становіцца ўсё больш папулярнай. Сёлетняя яе праграма прапануе ўвазе гледачоў каля 100 відэаролікаў-прызёраў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter