"Дрэва жыцця" Камiла Камала

У невялічкім скверыку ля Дома культуры трактарнага завода адкрыўся новы фантан з падсветкай. Вылітыя з бронзы скульптуры і дрэва з птушачкамі на галінках, а зверху – маленькі хлопчык. Усё гэта чараўство зрабіў таленавіты беларускі мастак Каміл Камал, які вось ужо больш за дваццаць гадоў жыве і творыць у Мінску.
Азербайджанец па пахо-джанні, ён нарадзіўся ў Грузіі. Скончыў Бакінскае мастацкае вучылішча, потым паступіў у інстытут жывапісу імя Рэпіна ў Санкт-Пецярбургу на кафедру жывапісу, дзе выкладаў знакаміты мастак Яўсей Маісеенка. Далей працягваў вучобу ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце ў такіх вядомых народных мастакоў нашай краіны, як Гаўрыла Вашчанка і Май Данцыг. Менавіта вучоба тут і развіла талент мастака, бо, калі глядзіш на высокапрафесійныя скульптуркі фантана, адразу задумаешся, якое майстэрства трэба мець, каб так упісацца ў мясцовасць – зусім невялічкі кавалачак зямлі, а якая цікавая прывязка! Большасць яго жывапісных палотнаў не маюць назвы, ён як бы прымушае гледача самога расстаўляць сэнсавыя і эстэтычныя акцэнты. А вось фантану мастак даў назву – “Дрэва жыцця”. Зліццё чалавека з прыродай, усплёскі вады ў фантане, вакол зялёныя дрэвы – усё настройвае на паэтычнае бачанне. — Дрэва для мяне асэн-соўвае зямны шар, сям’ю, родны дом, род, Радзіму, — распавядае Каміл Камал. – Як бы ў адзіным цэлым спляліся маці і бацька: яны пасадзілі гэта дрэва для таго, каб яно дало плады, а ў гэтай кампазіцыі плады – дзіця, птушкі – душа чалавека, якая заўсёды імкнецца да палёту. І, безумоўна, кожны хоча, каб яго дзеці былі лепей усіх, каб ім было добра і ўтульна на нашай прыгожай зямлі. Трэба адзначыць, што Каміл сустрэў на нашай зямлі прыгажуню беларусачку Ірыну Бурцаву, таленавітую актрысу Мінскага драматычнага тэатра “Дзе – Я?”. У іх расце сын Руслан, які вучыцца ў дзевятым класе сярэдняй школы і марыць стаць архітэктарам. Ён ужо не толькі добра малюе, але і грае на скрыпцы... А таму і фантан нагадвае сямейнаю ідылію – маці, бацька, сын...
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter