Пятнаццаць самых лепшых

АДПРАЦАВАЎШЫ чатыры дзясяткі гадоў галоўным аграномам ААТ «Даватарскі» Шаркаўшчынскага раёна, Павел ЯФІМАЎ пайшоў на заслужаны адпачынак. Аднак не ўсядзеў ветэран хлебнай нівы дома. Праз пару гадоў ён вярнуўся на сваю ранейшую пасаду. І не проста вярнуўся, а дабіўся нават найлепшых вынікаў: сабраў летась самы высокі ўраджай зерневых у раёне і трапіў на рэспубліканскія «Дажынкі». А яшчэ стаў «Чалавекам года Шаркаўшчыны-2013».

Учора старшыня райвыканкама Мікалай Баговіч віншаваў землякоў са званнем «Чалавек года Шаркаўшчыны-2013»

АДПРАЦАВАЎШЫ чатыры дзясяткі гадоў галоўным аграномам ААТ «Даватарскі» Шаркаўшчынскага раёна, Павел ЯФІМАЎ пайшоў на заслужаны адпачынак. Аднак не ўсядзеў ветэран хлебнай нівы дома. Праз пару гадоў ён вярнуўся на сваю ранейшую пасаду. І не проста вярнуўся, а дабіўся нават найлепшых вынікаў: сабраў летась самы высокі ўраджай зерневых у раёне і трапіў на рэспубліканскія «Дажынкі». А яшчэ стаў «Чалавекам года Шаркаўшчыны-2013».

Такое ж ганаровае званне прысвоена і брыгадзіру МТФ «Ручай» ААТ «Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс» Клаўдзіі Бялевіч, калектыў якой усё малако прадаў сортам «экстра», трактарысту-машыністу КУПСП імя Маркава Аляксандру Кірэю, дырэктару ААТ «Ельня-Агра» Міхаілу Якімовічу і прадстаўнікам іншых прафесій — усяго пятнаццаці лепшым.

Старшыня райвыканкама Мікалай Баговіч уручыў лаўрэатам дыпломы, спецыяльныя медалі і грашовыя прэміі.

Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»

Фота Андрэя БУРЦА і аўтара

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter