Минск и регионы присоединились к марафону добра

Пяшчота для нашых дзяцей

Пытанне  пра  лепшы навагодні  падарунак задаю  і  Машы.  Дзяўчынка  хуценька  адказвае:  «Хачу, каб усе заўсёды былі здаровыя!» А потым з усмешкай дадае: «Шакаладныя цукеркі я таксама вельмі люблю. І зіму люблю, таму што ў канцы снежня ў мяне дзень нараджэння — шмат падарункаў!»

Летась за перыяд акцыі «Нашы дзеці» аказана матэрыяльная дапамога, набыта абсталяванне, падарункі на суму больш за 1 млн 205 тыс. рублёў.
Фота Віталя ПІВАВАРЧЫКА

Яшчэ адзін удзельнік свята — Барыс. Ён таксама любіць зіму — можна катацца з ледзяных горак і ляпіць снегавікоў! А побач трохгадовая Аляксандра з цікаўнасцю разглядае  акцёраў  у  яркіх  касцюмах, якія энергічна заводзяць натоўп хлопчыкаў і дзяўчынак.

Надзея Касцяневіч прадстаўляе Цэнтр  дадатковай  адукацыі  дзяцей і моладзі «Ветразь». У дабрачыннай  акцыі  ўдзельнічае  не  ў першы раз:

— Дзецям патрэбныя не толькі падарункі.  Ім  важна  пагуляць, павесяліцца. Мы з калегамі вельмі стараемся, каб зрабіць гэты дзень для іх незабыўным.

Дзяўчынак і хлопчыкаў павіншавалі  прадстаўнікі  Мінгарвы канкама.  Надзея  Вялікая, намеснік  начальніка  аддзела выхаваўчай і ідэалагічнай работы камітэта  па  адукацыі  Мінгарвыканкама, задаволеная арганізацыяй свята:

—  Толькі  ў  Мінску  запланавана больш за 550  такіх яркіх мерапрыемстваў. У акцыі ўдзельнічаюць  не  толькі  дзеці,  якія маюць  патрэбу  ў  сацыяльнай пад  трымцы. Таксама запрашаем адо раных дзяўчынак і хлопчыкаў, якія праявілі свой талент у вучобе або творчасці. Кульмінацыяй акцыі стане галоўная ёлка краіны ў Палацы Рэспублікі.

Дарэчы,  дабрачынная  акцыя  «Нашы  дзеці»  стартавала па  ўсёй  краіне:  навагоднія  святы,  тэатральныя  прадстаўленні і  ранішнікі  пройдуць  у  кожным  населеным  пункце.  Марафон  будзе  доўжыцца  да  11 студзеня  2019  года.  Традыцыйна дзяцей  павіншуюць  кіраўнікі рэспубліканскага,  гарадскога  і раённага ўзроўняў, прадстаўнікі арганізацый  і  прадпрыемстваў. Яны наведаюць сацыяльна значныя  аб’екты  і  падораць  дзецям камп’ютарную  тэхніку,  цацкі, спартыўны інвентар, прысмакі.

ypopko@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter