У жніўні стануць вядомыя імёны вядучых і беларускага ўдзельніка дзіцячага “Еўрабачання-2018”

Пуцёўка на сцэну

Дзясятка юных выканаўцаў, якія будуць змагацца за права прадстаўляць Беларусь на фінале дзіцячага конкурсу “Еўрабачанне”, які пройдзе 25 лістапада гэтага
года ў Мінску, была аб’яўлена ў пачатку ліпеня. Амаль усе — жыхары сталіцы, за выключэннем двух канкурсантаў з Ашмянаў Гродзенскай вобласці і Жодзіна Мінскай вобласці. Зараз артысты займаюцца з педагогамі, сустракаюцца з тэлевізійнікамі. Творчая група Белтэлерадыёкампаніі для кожнага з удзельнікаў запіша відэавізітку, якая будзе папярэднічаць выступу канкурсанта ў справаздачным канцэрце. Фінал нацыянальнага адборачнага тура адбудзецца 31 жніўня. Вядучымі канцэрта выступяць Вольга Рыжыкава і Тэа. А вось хто будзе весці міжнародны конкурс дзіцячай песні “Еўрабачанне-2018” у лістападзе, стане вядома ў бліжэйшы час. 

Заяўкі для ўдзелу ў кастынгу на ролю вядучых, які арганізавала Белтэлерадыёкампанія, даслалі каля ста дарослых і дзяцей. Сярод прэтэндэнтаў беларускія ўдзельнікі міжнароднага дзіцячага форуму розных гадоў: Ксенія Сітнік (2005), Надзея Місякова (2014), Руслан Асланаў (2015), Хелена Мерааі (2017). Свае анкеты таксама даслалі вядучая дзіцячага “Еўрабачання-2010” Лэйла Ісмаілава і фіналісты Нацыянальных адборачных тураў дарослага “Еўрабачання” Анжаліка Пушнова (2017) і Алег Шчуцкі (2018). “Жывы” кастынг прэтэндэнтаў з удзелам шоу-дырэктара дзіцячага “Еўрабачання-2018” Гордана Банела плануецца правесці ў жніўні.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter