Пудзіла Зімы, карагоды і печаныя птушкі - у Гомелі гукалі вясну

Адзін з самых адметных абрадаў правёў Гомельскі філіял Веткаўскага музея стараабрадніцства і беларускіх традыцый. Лакальныя спевы, пудзіла Зімы і абрадавае печыва - удзел у мерапрымстве прынялі больш за сто чалавек.


 Многія мужчіны і жанчыны прыйшлі ў традыцыйным строі, з жадаючымі музейшчыкі падзяліліся хусткамі, дзявочыя галасы завялі звонкае “Ой, вясна, ой, красна...”. І ад будынку філіялу шумны натоўп накіраваўся на процілеглы берег ракі Сож, па дарозе да яго далучаліся зацікаўленыя гамяльчане. Загадчыца філіяла Наталля Кадзетава патлумачыла:

- Вясну гукалі на Беларусі, пачынаючы са Стрэчання і аж да самага Вялікодня. У кожным рэгіёне былі свае асаблівасці па часе і па нейкіх асобных традыцыях. Недзе залазілі выскоа на дрэва, каб іх лепш пачула сонейка, у іных мясцінах да традыцыйных печаных птушак усім дадавалі шматок сыру і масла.


Гомельскі варыянт гукання вырашылі таксама зрабіць з лакальным характарам. Тэксты песень, напраклад, былі сабраныя навукоўцамі і аматарамі народная культуры ад носьбітаў з усіх куткоў Гомельшчыны. З гэтымі спрадвечнымі спевамі удзельнікі абраду дабраліся да паляны, пасярэдзіне якой пасла маладзенькая бярозка. Яна і стала цэнтальным аб’ектам свята. Дрэва ўпрыгожылі птушкамі і кветкамі, а вакол яго вадзілі карагоды. Гэта абавязковая ўмова, адзначае Наталля Кадзетава:

- Танцы, карагоды, гульні, нашы тупаценні, вібрацыі дапамагаюць абудзіць зямлю. Каб яна прачнулася, каб добра радзіла ў новым годзе.


А ўсё дрэннае традыцыйна ўдзельнікі абраду пакінулі ў мінулым: у фігуру Зімы ўкладвалі запіскі і сімвалічныя рэчы, якія ўвасаблялі ўсё тое, што не хацелася б несці з саабою далей. Не дзіўна, што большасць прысутных пазбавіліся ад медыцынскіх масак, праганяючы такім чынам каранавірус.Пудзіла Зімы з дрэннымі ўспамінамі спалілі на вогнішчы. Абавязковая ўмовай было каштаванне абарадавага печва ў выглядзе птушак і прыгатаванай на вогнішчы яечні. Супадзенне ці не, але праз хмары пад канец абрадавых дзеянняў усё ж такі прабілася сонца.

 













Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter