Птушкі ляцяць з выраю

У нядзелю Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае на народнае свята «Саракі».

Яно здаўна бытуе ў народным календары беларусаў і сімвалізуе вяртанне з выраю птушак. Першым яе вестуном традыцыйна лічыцца жаваранак, таму яму і прысвечана свята “Саракі”.

Наведвальнікаў музея абяцаюць навучыць ляпіць «веснавых птушак» з салёнага цеста, галінак вярбы і паперы, расказаць пра святы і народныя прыкметы гэтых дзён. Пройдзе таксама ўнікальны майстар-клас па выцінанцы ўдзельнікаў міжнародных конкурсаў і выстаў, выкладчыкаў Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага вучылішча імя Агінскага сясцёр Чырвонцавых.

Таццяна УСКОВА, “БН”

Фота Ларысы САЛОДКІНАЙ

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Версия для печати
Заполните форму или Авторизуйтесь
 
*
 
 
 
*
 
Написать сообщение …Загрузить файлы?