Прыйсці і пакланіцца

Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Павел наведае Гомельшчыну

Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Павел наведае Гомельшчыну.

У час паездкі ён правядзе літургію ў Свята-Пакроўскім храме жаночага манастыра ў вёсцы Карма Добрушскага раёна. Богаслужэнне прымеркавана да адметнай падзеі ў жыцці праваслаўных вернікаў. 16 гадоў таму адбылася кананізацыя ў лік святых БПЦ праведнага Іаана Кармянскага — Іаана Гашкевіча. У свой час ён служыў пастырам у кармянскім храме. Пасля спачыну бацюшку пахавалі з правага боку алтара. Але ў 1950 годзе будынак богаўгоднай установы быў спалены і ўсе надмагільныя пліты і крыжы зруйнаваны.

Стараннямі сённяшняга епіскапа Гомельскага і Жлобінскага Стэфана месца пахавання Гашкевіча знайшлі і перанеслі яго мошчы пад спуд каля алтара Пакроўскай царквы. Удзел у цырымоніі прыняў колішні Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Алексій II. Па яго благаславенні была створана камісія з трох свя-шчэннікаў, якая засведчыла нятленнасць мошчаў айца Іаана. Дарэчы, у час літургіі вернікі змогуць пакланіцца мо-шчам святога.

Акрамя таго, на працягу паездкі на Гомельшчыну Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі наведае шэраг храмаў вобласці, сустрэнецца з педагагічным калектывам і выхаванцамі Улукаўскай школы-інтэрната.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter