Прыёмная кампанiя пад кантролем дзяржавы

Створана дзяржаўная камiсiя па кантролю за правядзеннем уступных iспытаў у вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных установах Беларусi ў 2006 годзе. Узначалiць дзяржкамiсiю першы намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Анатоль Рубiнаў.
Як паведамiлi ў прэс-службе Прэзiдэнта, адпаведны ўказ кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпiсаў 1 чэрвеня. Указам зацверджаны палажэнне аб вышэйназванай камiсii i яе склад. У яе ўключаны прадстаўнiкi рэспублiканскiх i мясцовых дзяржаўных органаў, грамадскiх аб’яднанняў. Дзяржкамiсiя будзе кантраляваць правядзенне ўступнай кампанii ў поўным аб’ёме: ад фармiравання тэстаў i заданняў да афармлення загадаў аб залiчэннi. Дзяржаўная камiсiя па кантролю за ходам падрыхтоўкi i правядзення ўступных iспытаў працуе штогод. На сёння гэта найбольш аб’ектыўны, незалежны i эфектыўна дзеючы орган, якi забяспечвае празрыстасць i справядлiвасць уступнай кампанii.
А абiтурыентам нагадваем, што пачнецца цэнтралiзаванае тэсцiраванне ўжо на наступным тыднi: у панядзелак, 12 чэрвеня, па беларускай мове, у аўторак, 13-га — па рускай, у чацвер, 15-га — па гiсторыi Беларусi. 19 чэрвеня абiтурыенты правераць свае веды па матэматыцы. Апошняй будуць здаваць геаграфiю — 1 лiпеня. Дарэчы, паводле папярэднiх вынiкаў рэгiстрацыi на цэнтралiзаванае тэсцiраванне, у краiне будзе праведзена болей за 474 тысячы чалавека-тэстаў. Найбольшая колькасць абiтурыентаў пажадала пiсаць тэст па матэматыцы — больш за 105 тысяч чалавек. На рускую мову зарэгiстравалася звыш 100 тысяч чалавек, на беларускую —  болей за 80 тысяч. Што датычыцца профiльных прадметаў, лiчбы наступныя: фiзiку i англiйскую мову будуць здаваць каля 39 тысяч абiтурыентаў, бiялогiю — 38 тысяч, гiсторыю Беларусi — 35 тысяч, хiмiю — 18 тысяч, “Чалавек. Грамадства. Дзяржава” — 15 тысяч чалавек, нямецкую мову — 6 тысяч, французскую — 2 тысячы, сусветную гiсторыю — 2 тысячы, геаграфiю — каля тысячы. Менш за ўсё набралася жадаючых здаць iспанскую мову — каля 500 чалавек. Дакладныя лiчбы будуць вядомы пасля праверкi ўсiх дакументаў.
Не забывайцеся на тое, што пачынаецца тэсцiраванне ў 11 гадзiн ранiцы, аднак трэба знаходзiцца ў пункце тэсцiравання не пазней як за паўгадзiны да пачатку. Тлумачыцца гэта тым, што пасля ўскрыцця пакета з тэстамi тыя, хто спазнiўся, у аўдыторыю не дапускаюцца. У абiтурыента з сабой павiнны быць: зарэгiстраваны пропуск, дакумент, якi пацвярджае яго асобу, ручка (гелевая або капiлярная) з чарнiлам  чорнага колеру. Калькулятар — толькi на тэсцiраванне па фiзiцы i хiмii. Кнiгi, сшыткi, запiсы, сумкi, аркушы паперы, мабiльныя тэлефоны, пэйджэры, камп’ютэры i iншыя сродкi захоўвання, прыёму i перадачы iнфармацыi прыносiць на тэсцiраванне забаронена. Не хвалюйцеся — i ўсё атрымаецца!
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter