Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Удзельнікі ІІІ Фэсту мастацтваў беларусаў свету, які пройдзе з 7 па 11 верасня, выступяць у розных рэгіёнах Беларусі

Прыязджайце, калі ласка!

Пытанні пра чарговы Фэст мастацтваў беларусаў свету не рэдкія ў рэдакцыйнай пошце. Нядаўна ў Мінкультуры Беларусі прайшло першае пасяджэнне аргкамітэта фэсту. Адказ маем станоўчы: фэст будзе! Так што — прыязджайце, калі ласка!

Свята пройдзе з 7 па 11 верасня. Як паведаміла дырэктарка Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур  Вольга Антоненка, яно прысвячаецца сёлетнім юбілеям: 135-м угодкам Янкі Купалы і Якуба Коласа, 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і 950-годдзю Мінска.

Адкрыццё фэсту і святочны канцэрт пройдуць у Белдзяржфілармоніі, пасля творчыя калектывы беларусаў замежжа і асобныя выканаўцы выступяць на пляцоўках Мінска. Пабываюць і ў рэгіёнах краіны. Запланаваны сустрэчы літаратараў, выставы мастакоў, фатографаў, народных майстроў. А ў Мастацкім музеі адкрыецца экспазіцыя карцін мастакоў з ліку беларусаў замежжа, у Белдзяржфілармоніі прэзентуюць творчы шлях за мяжой аднаго з беларускіх артыстаў. Арганізатары ўжо рыхтуюць і насычаную культурную праграму: экскурсіі па горадзе, наведванне мінскіх музеяў…

Па словах Вольгі Антоненкі, усяго ў фэсце паўдзельнічаюць каля 250 беларусаў з замежжа. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 1 чэрвеня. Відэазапісы творчых нумароў, падрабязную інфармацыю пра сябе можна дасылаць на адрас: 220029 Мінск, вул. Чычэрына, 19, оф. 105, альбо на e-mail: rcnk-1994@mail.ru. Тэлефоны для даведак: +375(017)2900408, 2378604.

Кацярына Мядзведская

Голас Радзімы № 13 (3517), чацвер, 30 сакавіка, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter