Жыхары Гродна могуць бясплатна пазбавiцца ад старой бытавой тэхнікі.
Для гэтага iм патрэбна патэлефанаваць дыспетчару і выклікаць спецыяльнае таксi з грузчыкам з пункта збору другаснай сыравіны, якi з’явіўся на базе Гродзенскага рэгіянальнага цэнтра ААТ «Брэст-ВТІ».
Супрацоўнікі прыедуць, забяруць непатрэбную тэхніку і адправяць на перапрацоўку. За свае паслугі прадпрыемства грошай не бярэ.
— Мы ўжо арандуем памяшканне плошчай 300 квадратных метраў, дзе будзе перапрацоўвацца тэхніка, набылі аўтамабіль для перавозак і неабходнае абсталяванне, — гаворыць Аляксандр Чэўжык, дырэктар ААТ «Брэст-ВТІ». — Пакуль у пункце збору будуць працаваць некалькі супрацоўнікаў: дыспетчар, два слесары. Аднак, калі сістэма запрацуе, будзем пашырацца.