Прывязуць газету і... халадзільнік

Ірына Лапацкая ўжо год працуе начальнікам перасоўнага аддзялення паштовай сувязі Глыбоцкага  РВПС. Яна абслугоўвае каля трыццаці вёсак, дастаўляе туды друкаваныя выданні, прымае плацяжы, прадае тавары першай неабходнасці, а па заказе нават буйнагабарытныя рэчы — тэлевізары, халадзільнікі. Так як яна ў мінулым гандлёвы работнік — гэта ёй асабліва з рукі.

Ірына  ЛАПАЦКАЯ і Аляксандр ВЯРЦІНСКІ

У апошнюю дэкаду кастрычніка Ірына актыўна праводзіць падпіску на перыядычныя выданні. У тым ліку на “Сельскую газету”, якая карыстаецца асаблівай папулярнасцю ў вяскоўцаў.

Вадзіцель на машыне перасоўнага аддзялення Аляксандр Вярцінскі за дзень накручвае па вясковых дарогах да сотні кіламетраў.

saulich@sb.by

Фота аўтара
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter