У Пінскім раёне распрацаваны маршрут па памятных месцах Першай сусветнай вайны.
Аўтарам яго стала мясцовы краязнавец Таццяна Хвагіна, а нарадзіўся ён з нагоды 100-й гадавіны пачатку Першай сусветнай. Маршрут ахоплівае 20 населеных пунктаў, у тым ліку Пінкавічы, Парахонск, Сошна, Новы Двор, Сташаны, Лагішын і іншыя. Тут захаваліся акопы, умацаванні…
Праводзіць экскурсіі будуць члены Пінскай арганізацыі гідаў і экскурсаводаў. У час наведвання памятных месцаў можна будзе пазнаёміцца з жыццём і бытам розных слаёў грамадства ў час акупацыі, пабачыць салдацкія пахаванні і вёскі, дзе ў свой час праходзілі службу пісьменнікі Максім Гарэцкі і Аляксандр Блок.