Прыручыў — адказвай

Даўно тое было, а помнiцца да драбнiц... У халодны кастрычнiцкi вечар з зарослай хмызняком канавы вылезла знясiленая iстота — маленькае шчаня. Прынёсшы яго дамоў, я разгледзела, што гэта таксачка. Выходжвалi шчаня ўсёй сям’ёй. Праз нейкi час “немаўля” ператварылася ў вернага i адданага сябра, якi стаў паўнапраўным членам сям’i.

Лайман, такую мянушку атрымала такса, жыве ў нас сем гадоў. Разумны i вельмi дружалюбны сабака заўсёды сустракае з радасцю, заўсёды круцiцца пад нагамi, нiбы прапануе сваю дапамогу. Мне здаецца, што без яго наша жыццё было б пазбаўлена спагадлiвасцi i адказнасцi, а таксама той цёплай пяшчоты, якую заўсёды выклiкаюць дзецi.
Сабака — самая верная, бескарыслiвая iстота, якая ўсё даруе i многае разумее. I калi вы, шаноўныя чытачы, знайшлi такую, не пакiдайце яе з лёгкасцю, як дзiця кiдае цацку. Не папаўняйце i без таго шматтысячную армiю бадзяжных сабак. Гэта i бязлiтасна, i амаральна, дый небяспечна — як для свойскiх i дзiкiх жывёл, так i для чалавека. А калi вы ўсё ж па нейкай важнай прычыне вырашылi расстацца са сваiм сябрам, то зрабiце гэта прыстойна i гуманна — гэта пытанне цяпер можна вырашыць у ветлячэбнiцы.
Незалежна ад пароды, тых цi iншых якасцей кожны сабака патрабуе вялiкага i пастаяннага клопату. Таму перш, чым узяць шчаня, трэба аб’ектыўна ацанiць свае магчымасцi.
Адданасць сабакi чалавеку не ведае межаў. Дык будзем жа памятаць словы французскага пiсьменнiка Антуана дэ Сент-Экзюперы пра тое, что мы ў адказе за тых, каго прыручылi”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter