Прырост пайшоў у рост

За год прырост насельніцтва на Століншчыне склаў 75 чалавек

Упершыню за 17 год на Століншчыне людзей нарадзілася больш, чым памерла.

Паводле слоў галоўнага ўрача Столінскай цэнтральнай раённай бальніцы Пятра Пашкевіча, у мінулым годзе тут нарадзілся 1158 дзяцей, а памерла 1083 чалавекі. Такім чынам, натуральны прырост склаў 75 чалавек.

У якасці найбольш распаўсюджаных прычын смерці галоўурач адзначыў гібель у выніку няшчасных выпадкаў, суіцыд, атручванне алкаголем і анкалагічныя захворванні. Пры гэтым у працаздольным узросце часцей за ўсё паміраюць мужчыны.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter