Прырода ў кішэні

Да чэмпіянату свету па хакеі выпушчаны экалагічны даведнік

Да чэмпіянату свету па хакеі-2014 выпушчаны экалагічны даведнік.

Даведнік на рускай і англійскай мовах дапаможа турыстам і ўдзельнікам спаборніцтва арыентавацца ў асноўных славутасцях горада. У им коратка і даступна распавядаецца пра галоўныя рэспубліканскія прыродаахоўныя аб’екты: нацыянальныя паркі, запаведнікі.

— Кішэнны экалагічны даведнік, выпушчаны пры падтрымцы Мінпрыроды тыражом у тысячу асобнікаў, будзе бясплатна распаўсюджвацца ў месцах вялікай колькасці замежных гасцей, — расказвае загадчыца сектара інфарматызацыі і прапаганды экалагічных ведаў Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Алеся Ярмоленка. — Мы ўключылі інфармацыю і аб тым, у якіх сталічных парках можна паназіраць за пэўнымі відамі птушак, прычым нават тымі, якія занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter