Прымадонна сярод малпаў

Ала Пугачова апранецца ў навагоднюю ноч Дзедам Марозам і праспявае дуэтам з Філіпам Кіркоравым у касцюме Снягуркі
Ала Пугачова апранецца ў навагоднюю ноч Дзедам Марозам і праспявае дуэтам з Філіпам Кіркоравым у касцюме Снягуркі.



Калі ў сям’і з’яўляюцца дзеці, начныя тусоўкі ў клубах і святочныя вячэры ў рэстаранах сыходзяць на задні план і замяняюцца хатнімі пасядзелкамі. Датычыцца гэта як звычайных людзей, так і знакамітых. Калі раней Пугачова з Галкiным былі не супраць зарабіць у навагоднюю ноч на карпаратывах, то са з’яўленнем Лізы і Гары зорная парачка стала адзначаць свята з роднымі і сябрамі.

Сёлета прымадонна вырашыла запрасіць іх у падмаскоўны замак на вялікую вечарыну ў стылі фільма “Планета малпаў”, а стол накрыць незвычайнымі стравамі афрыканскай кухні, экзатычнай садавіной і элітнымі вінамі. Зорныя госці будуць у касцюмах шымпанзэ, арангутанаў, гарыл. А вось сама гаспадыня вечара плануе апрануцца ў Дзеда Мароза і, калі ўдасца ўгаварыць экс-мужа Філіпа Кіркорава прымерыць касцюм Снягуркі, выканаць разам з ім вядомую песеньку з “Ну, пачакай!”: “Раскажы, Снягурка, дзе была...”
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter