Прыходзьце ў парк

У Магілёве ля поймы Дняпра з’явіцца новая зона адпачынку

У Магілёве ля поймы Дняпра з’явіцца новая зона адпачынку.

Размесціцца новы парк у раёне Падніколля.

— На першым этапе плануецца ачысціць тэрыторыю ад смецця, дзікіх альбо хворых кустоў і дрэў, — расказаў намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Сяргей Дзядовіч. — Іх зменяць новыя пасадкі, у тым ліку і дэкаратыўныя хмызнякі.

У зоне адпачынку з’явяцца алеі, кветнікі, культурныя сажалкі, адкрыюцца кафэ.

Дарэчы, зрабіць свой горад больш прыгожым могуць і самі магіляўчане: 29 сакавіка тут пройдзе першы ў гэтым годзе суботнік.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter