14 снежня Гродна ператворыцца ў беларускую сталіцу моды.
У канцэртнай зале ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе фестываль «Grodno Fashion Show». Акрамя аўтарскіх калекцый маладых дызайнераў, свае работы тут прадэманструюць беларускія швейныя прадпрыемствы, крамы, салоны вопраткі і аксесуараў. На подыум выйдуць мадэлі ў адзенні прэт-а-партэ вядучых сусветных брэндаў. Мерапрыемства будзе складацца з тэхнічнага і сцэнічнага дэфіле.
На выставе-продажы наведвальнікі змогуць набыць эксклю-зіўную вопратку і аксесуары ручной працы. У суседнім памяшканні абсталююць выставачныя стэнды, дзе прадставяць вялікі асартымент вопраткі, разнастайных аксесуараў вядомых брэндаў, а гэта сумкі, пальчаткі, акуляры.