Этой весной в столичных дворах посадят более 4 000 деревьев и 13 000 кустарников

Прыгожа там, дзе клапоцяцца

Як бы нi капрызнiчала прырода, прыводзiць у парадак сталiцу да вясенне-летняга сезона трэба. Пра тое, якiя мерапрыемствы па добраўпарадкаваннi ўжо праводзяцца i што плануецца зрабiць у блiжэйшы час, даведваўся карэспандэнт «Р».

Праца iдзе кругласутачна

У рамках акцыi «Зялёны двор — разам!» з пачатку года па заяўках насельнiцтва высаджана 57 дрэў.
Як расказаў начальнiк упраўлення гарадской гаспадаркi i энергетыкi Мiнгарвыканкама Аляксандр Ракаўшчык, праграма добраўпарадкавання была складзена з улiкам восеньскага агляду тэрыторый, скаргаў i зваротаў грамадзян, пажаданняў ад адмiнiстрацый раёнаў:

— На сесii дэпутатаў дзяржаўнага савета на добраўпарадкаванне выдзелены сродкi. Яны размеркаваны па аб’ектах i раёнах. Улiчана неабходнасць у рамонце ўсходаў, пешаходных дарожак, зялёных зон, асфальтавага пакрыцця, а таксама абразання дрэў. Месячнiк па добраўпарадкаваннi пачынаецца з 15 сакавiка. Як i кожны год, будуць праведзены суботнiкi.

Паводле слоў Аляксандра Ракаўшчыка, кiраўнiцтва Мiнгарвыканкама аператыўна адрэагавала на наступствы зiмы, у прыватнасцi на крытычную ямачнасць на дарогах. Аператыўна былi дадзены каманды яе лiквiдаваць. Цяпер «Рамаўтадары» працуюць кругласутачна i без выхадных.

— З пачатку года ямачнасць лiквiдавана на плошчы звыш 41 500 квадратных метраў, — адзначае генеральны дырэктар ДВА «Гаррамаўтадар Мiнгарвыканкама» Дзянiс Глiнскi. — Цяпер мы працуем з лiтымi асфальтабетоннымi сумесямi, якiя дазваляюць здзяйсняць рамонт дарог пры нiзкiх тэмпературах. Як толькi сярэднясутачная тэмпература перавысiць 5 градусаў, пачнём прымяняць звычайныя гарачыя асфальтабетонныя сумесi. Ямачны рамонт цалкам завершыцца да 1 мая.

Дзянiс Глiнскi звярнуў увагу, што на гэтыя работы выдзелены сродкi, за якiмi вядзецца сур’ёзны кантроль. Калi тэхнагляд выяўляе нейкi брак, арганiзацыя лiквiдуе яго за свой кошт.

Усе на суботнiк!

Сёння на дваровых тэрыторыях жыллёвага фонду актыўна наводзяць парадак пасля раставання снегу, прыбiраюць смецце i леташнюю лiстоту. Працягваюцца работы па навядзеннi парадку ў месцах агульнага карыстання. Ва ўсiх ЖКГ раёнаў запланаваны паадрасныя мерапрыемствы i вызначаны вiды работ. Напрыклад, ужо пачалося азеляненне дваровых тэрыторый.

— За сакавiк — красавiк на дваровых тэрыторыях мяркуецца высадзiць больш за 4000 дрэў i 13 000 кустоў, — дзелiцца планамi намеснiк генеральнага дырэктара па добраўпарадкаваннi i санiтарным утрыманнi жыллёвага фонду i працы з насельнiцтвам ДА «Мiнская гарадская жыллёвая гаспадарка» Анастасiя Вараб’ёва. — Такая праца праводзiцца ў тым лiку i ў рамках акцыi «Зялёны двор — разам!».

Заяўкi на азеляненне дваровых тэрыторый паступаюць у тым лiку ад насельнiцтва. Яны аналiзуюцца мясцовымi ЖКГ, а пасля сумесна з жыхарамi рэалiзуюцца.

Сумесна з РУУС i Дзяржаўтаiнспекцыяй на дваровых тэрыторыях кантралюецца захаванне аўтаўладальнiкамi правiл паркоўкi транспартных сродкаў i выгулу хатнiх жывёл. Арганiзуюць рэйды, а пры выяўленнi фактаў парушэння право-дзяцца прафiлактычныя мерапрыемствы. Злосных парушальнiкаў прыцягваюць да адмiнiстрацыйнай адказнасцi.

grudnitskiy@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter