Планёры, лятаючыя талеркі і малюнкі будучага – чым здзіўляў Магілёўскі фестываль навукі

Прыгоды электронікі

«Магнітная» вадкасць. Агонь, які разгараецца быццам бы сам па сабе. Прамысловыя 3D-прынтары. На чацвёртым Магілёўскім фестывалі навукі, які на тры дні прапісаўся ў сценах Беларуска-Расійскага ўніверсітэта (БРУ), было на што паглядзець.

Загадкавы акуляр.

Трэцякурснік Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Куляшова Яўген Траццяк не сумняваецца ў тым, што ўсе прадметы тояць у сабе шмат цікавага. Нават звычайная вада ў бутэльцы можа «па загадзе» прымусіць рухацца змешчаны там жа прадмет. Студэнт лічыць:

Віртуальная рэальнасць.

— Трэба толькі захацець зрабіць уласныя адкрыцці, а шанц для гэтага ёсць заўсёды. Нават калі ты яшчэ далёкі ад паўналецця.

Другое жыццё мышы.

Гэта даказалі і юныя майстры шматпрофільнага цэнтра «Юнацтва» Магілёва. Выстава іх работ аказалася адной з самых папулярных. Загадчык аддзела цэнтра Ірына Ганчарова не хавае:

Як падлеткі ўяўляюць развіццё Магілёва

— Нашы маленькія тэхнікі ствараюць дзеючыя мадэлі планёраў, захапляюцца электронікай, робяць значныя крокі ў кібернетыцы. А яшчэ аднаўляюць у паменшаных маштабах помнікі культуры і гісторыі, даюць другое жыццё аджыўшым сваё гаджатам альбо дробным дэталям электронных прылад. Прынамсі, іх можна скласці ў даволі цікавыя карціны.

Алыя ветразі зроблены рукамі хлопчыкаў

Спецыяльна да фестывалю школьнікі Магілёўскай вобласці намалявалі і сваё бачанне будучыні. У імправізаванай галерэі можна ўбачыць лятаючыя талеркі, дамы да самага неба і фантастычныя дрэвы на дахах. Дарэчы, падчас свята навукі юныя мастакі мелі магчымасць засвоіць азы нетрадыцыйнай тэхнікі малявання. Дзяўчат і хлопчыкаў таксама чакалі інтэлектуальны чэмпіянат «Свая гульня», лекцыі і семінары па матэматыцы, фізіцы, эканоміцы. А міжнародная алімпіяда Mathopen 2018 Belarus сабрала ўдзельнікаў не толькі з нашай краіны, але і з Расіі, Таджыкістана, Узбекістана, Грузіі, Польшчы, Чэхіі, Аргенціны. Будучыя Эйнштэйны і Білы Гейцы мелі магчымасць памерацца сіламі ў веданні начартальнай геаметрыі, праграмавання. Прарэктар БРУ Віктар Пашкевіч зазначыў:

Галаваломка для разумніка: кемлівасць і арыгінальнасць мыслення ім не займаць.

— Фармат фестывалю правераны часам. З моманту яго заснавання мы зрабілі значны крок наперад. У тым ліку адкрылі шэсць новых сучасных лабараторый з перадавым абсталяваннем. Але навука — гэта не толькі адкрыцці і вынаходствы. Гэта яшчэ і кадравая перспектыва. Калі бачыш, як загараюцца вочы ў школьнікаў, з якой цікавасцю яны задаюць пытанні, разумееш: свята навукі мае быць. Хлопчыкі і дзяўчынкі, якія пакуль знаёмяцца з навукай у гульнявой форме, заўтра стануць студэнтамі і змогуць заняцца ёю ўсур’ёз. Значыць, у навукі ёсць будучыня.

Дзеці пратэсціравалі ўсе ўстаноўкі,

... мадэліравалі з дэталей розныя цацкі.

Svet.markova@gmail.com

Фота аўтара
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter