Сегодня стартуют региональные кастинги национального конкурса красоты «Мисс Беларусь-2020»

Прыгажуні, адгукніцеся!

Першымі трапіць у лік прэтэндэнтак на карону галоўнай прыгажуні краіны паспрабуюць жыхаркі Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці.  Сёння іх чакае выпрабаванне на сцэне раённага цэнтра культуры. З лістапада па снежань кастынгі пройдуць ва ўсіх раёнах. Азнаёміцца з датай, месцам і часам іх правядзення можна на сайтах абласных выканаўчых камітэтаў і на іх старонках у сацыяльных сетках, а таксама на сайце тэлеканала АНТ.


У конкурсе, які адбываецца ў нашай краіне раз у два гады, могуць прымаць удзел незамужнія дзяўчаты ад 18 да 24 гадоў з добрымі знешнімі дадзенымі, якія маюць грамадзянства Беларусі і пастаянна пражываюць на яе тэрыторыі, незалежна ад месца вучобы і працы. Сярод патрабаванняў — рост не ніжэй за 174 см і адсутнасць на целе татуіровак і пірсінгу.

Па выніках раённых конкурсаў дзяўчат запросяць на абласныя этапы — яны пройдуць у пачатку наступнага года. Паўфінал адбудзецца ў сакавіку, фінал — у маі. Пераможца атрымае карону, буйны грашовы прыз і права прадстаўляць нашу краіну на міжнародных конкурсах. Дарэчы, тры тытулаваныя фіналісткі «Міс Беларусь — 2018» у бліжэйшы час выйдуць на подыумы самых прэстыжных міжнародных конкурсаў прыгажосці. «Міс глядацкіх сімпатый» Марыя Первій ужо 12 лістапада выступіць на «Міс Інтэрнэшнл» у Токіа. «Міс фота» Караліна Барысевіч адправіцца ў польскі горад Крыніца-Здруй — 6 снежня там вызначаць «Міс Супранэшнл». А «Другая віцэ-міс» Анастасія Лаўрынчук прадставіць нашу краіну на конкурсе «Міс Свету» 14 снежня ў Лондане.
График проведения региональных кастингов XII Национального конкурса красоты «Мисс Беларусь-2020»
mila@sb.by
 
 
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ГОРЯЧАЯ ТЕМА: